Вы тут

Прадстаўнікі кітайскіх карпарацый высока ацанілі ўзровень падрыхтоўкі кадраў для БелАЭС


Прадстаўнікі кітайскіх карпарацый высока ацанілі ўзровень падрыхтоўкі кадраў для БелАЭС, паведамляе БелТА.


Сёння дэлегацыя кітайскай карпарацыі па ядзернай энергетыцы China National Nuclear Power і карпарацыі атамнай энергетыкі правінцыі Цзянсу Jiangsu Nuclear Power Corporation наведала Беларускую атамную станцыю, дзе азнаёмілася з ходам рэалізацыі праекта, праводзімай работай у сферы ядзернай і радыяцыйнай бяспекі, асноўнымі напрамкамі падрыхтоўкі кадраў.

Асаблівая ўвага была ўдзелена рабоце вучэбна-трэніровачнага цэнтра БелАЭС, якая арганізавана на аснове лепшых міжнародных практык і з улікам патрабаванняў міжнародных арганізацый, уключаючы МАГАТЭ. Штогод тут праходзяць навучанне больш як 1,5 тыс. спецыялістаў. У цэнтры прымяняюцца каля 160 камп’ютарна-навучальных сістэм, дзейнічае поўнамаштабны трэнажор, на якім ажыццяўляецца падрыхтоўка эксплуатацыйнага персаналу блочнага пульта кіравання.

Прадстаўнікам кітайскіх ядзерных карпарацый расказалі аб дзеючых праграмах падрыхтоўкі і павышэння кваліфікацыі персаналу станцыі, у тым ліку ў рамках узаемадзеяння з вядучымі вучэбнымі цэнтрамі Расіі.

Кітайскія эксперты высока ацанілі ўзровень падрыхтоўкі кадраў для БелАЭС. Быў адзначаны інтарэс да абмену вопытам у гэтай сферы. «Паколькі БелАЭС пабудавана па праекце новага пакалення, вы з самага пачатку задаяце астатнім высокую планку», — падзяліўся меркаваннем кіраўнік дэлегацыі Чжаа Сюань.

Беларуская АЭС з двума рэактарамі ВВЭР-1200 сумарнай магутнасцю 2400 МВт пабудавана па расійскім праекце «АЭС-2006», які адносіцца да эвалюцыйных праектаў АЭС з вода-вадзянымі рэактарамі (ВВЭР) трэцяга пакалення. Яны маюць палепшаныя тэхніка-эканамічныя паказчыкі. Галоўная іх асаблівасць — унікальнае спалучэнне актыўных і пасіўных сістэм бяспекі.

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Рэгіёны

Жыллёва-спартыўны комплекс для моладзі. Як у аграгарадку сустракаюць выпускнікоў

Жыллёва-спартыўны комплекс для моладзі. Як у аграгарадку сустракаюць выпускнікоў

Інтэрнат у аграгарадку Вялікая Рагозніца ўступіў у эксплуатацыю зусім нядаўна.

Грамадства

Якія змены чакаюць нас налета ў новым Працоўным кодэксе

Якія змены чакаюць нас налета ў новым Працоўным кодэксе

Водпуск для дысертацыі, вольныя гадзіны для шматдзетных і дыстанцыйная работа.

Здароўе

Пнеўманія пасля COVІD-19 развіваецца ў 3-5%, пасля грыпу — у 30%!

Пнеўманія пасля COVІD-19 развіваецца ў 3-5%, пасля грыпу — у 30%!

Факты для тых, хто сумняваецца, прышчапляцца ці не.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Рыбам давядзецца вырашаць сур’ёзныя сямейныя праблемы.