Вы тут

Конкурс відэаролікаў «Раскажы пра свой горад/вёску/вуліцу за адну хвіліну» стартуе ў БДУ


Спаборніцтва праводзіцца ўпершыню і прымеркавана да маладога свята – Дня народнага адзінства і Года міру і стваральнай працы.


Як адзначыла куратар праекта, загадчыца кафедры тэлебачання і радыёвяшчання факультэта журналістыкі БДУ Алеся Кузьмінава, любоў да малой радзімы аб’ядноўвае ўсіх беларусаў. І дадзены конкурс дазволіць кожнаму з удзельнікаў падзяліцца з іншымі людзьмі ўнікальнай прыгажосцю і шматграннасцю роднага краю.

Да ўдзелу запрашаюцца студэнты і навучэнцы 9-11 класаў беларускіх устаноў адукацыі. Для гэтага канкурсантам неабходна да 8 кастрычніка ўключна запісаць кароткі відэаролік да адной хвіліны з прэзентацыяй любімага месца і апублікаваць у адной ці некалькіх сацыяльных сетках Instagram, TikTok або «УКантакце». Абавязковай умовай з’яўляецца ўказанне хэштэга #журфакаб’ядноўвае і акаўнтаў арганізатараў конкурсу @audioviz.fj і @jourbsu. У якасці перавагі залічаць наяўнасць аўтара работы ў кадры.

Вынікі спаборніцтва падвядуць у канцы кастрычніка. У склад журы ўвойдуць выкладчыкі кафедры тэлебачання і радыёвяшчання факультэта журналістыкі БДУ і прадстаўнікі рэспубліканскіх СМІ. Яны ацэняць відэаролікі на арыгінальнасць, сэнсавае напаўненне, крэатыўнасць, выкарыстанне тэхнічных рэсурсаў і вызначаць пераможцаў. Стваральнікаў найлепшых работ узнагародзяць каштоўнымі прызамі, а таксама арганізуюць для іх серыю майстар-класаў па відэавытворчасці, тэхніцы маўлення і журналісцкім майстэрстве.

Ініцыятарам і арганізатарам конкурсу выступае факультэт журналістыкі БДУ.

Надзея НІКАЛАЕВА

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Рэгіёны

Жыллёва-спартыўны комплекс для моладзі. Як у аграгарадку сустракаюць выпускнікоў

Жыллёва-спартыўны комплекс для моладзі. Як у аграгарадку сустракаюць выпускнікоў

Інтэрнат у аграгарадку Вялікая Рагозніца ўступіў у эксплуатацыю зусім нядаўна.

Грамадства

Якія змены чакаюць нас налета ў новым Працоўным кодэксе

Якія змены чакаюць нас налета ў новым Працоўным кодэксе

Водпуск для дысертацыі, вольныя гадзіны для шматдзетных і дыстанцыйная работа.

Здароўе

Пнеўманія пасля COVІD-19 развіваецца ў 3-5%, пасля грыпу — у 30%!

Пнеўманія пасля COVІD-19 развіваецца ў 3-5%, пасля грыпу — у 30%!

Факты для тых, хто сумняваецца, прышчапляцца ці не.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Рыбам давядзецца вырашаць сур’ёзныя сямейныя праблемы.