Урачыстае адкрыццё IV Фестываля мастацтваў беларусаў свету прайшло ў Мінску 21 верасня. Гасцей мерапрыемства чакалі маштабны гала-канцэрт і выстаўка твораў дэкаратыўна-прыкладнога і выяўленчага мастацтва беларусаў замежжа.
Сёлета ў фестывалі ўдзельнічаюць больш за 250 беларусаў Латвіі, Арменіі, Іспаніі, Італіі, Казахстана, Літвы, Эстоніі, ЗША, Расіі. Сярод іх артысты, мастакі, скульптары, дызайнеры, майстры народных промыслаў, паэты і творчыя калектывы.
Фестываль працягнецца да 24 верасня. Яго культурная праграма насычана канцэртамі, экскурсіямі, разнастайнымі майстар-класамі як у сталіцы, так і ў рэгіёнах.
Лізавета ГОЛАД
Фота аўтара
Какававэла і вінаградныя жамерыны.
Рыбам давядзецца вырашаць сур’ёзныя сямейныя праблемы.