У павеце Чжэнхэ, што ў правінцыі Фуцзянь (Паўднёва-Усходні Кітай), кітайскія навукоўцы знайшлі адбіткі цела птушкападобнага дыназаўра, які існаваў напрыканцы юрскай эпохі (прыкладна 150 мільёнаў гадоў таму), перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».
Гэта самы позні і паўднёвы птушкападобны дыназаўр юрскага перыяду з вядомых на сённяшні дзень у свеце. Новаму віду далі імя Fujianvenator prodigiosus.
Таксама стала вядома, што закамянелыя астанкі двух дыназаўраў, якія жылі каля 130 мільёнаў гадоў таму, былі знойдзены ў правінцыі Хэбэй на поўначы Кітая. Аб гэтым паведамілі ў мясцовым упраўленні прыродных рэсурсаў. Знаходкі былі зроблены на тэрыторыі Фэнін-Маньчжурскага аўтаномнага павета горада Чэндэ. Яны адносяцца да двух інфраатрадаў дыназаўраў — стэгазаўраў і рагатых дыназаўраў.
Астанкі стэгазаўра даўжынёй пяць метраў практычна ідэальна захаваліся. Чатыры косткі на канцы хваста, якія былі ператвораны ў падоўжаныя шыпы, маюць вельмі высокую ступень пазнавальнасці. Лічыцца, што ў ходзе эвалюцыі рагатых дыназаўраў патылічны край іх цемянной косткі паступова разрастаўся назад, фарміруючы так званы буйнагабарытны каўнер, паведаміў прафесар Інстытута геалогіі і палеанталогіі Ліньійскага ўніверсітэта Чжан Фучэн. Эксперт адзначыў, што знаходка дазволіць паглыбіць веды ў галіне развіцця гэтага падраду дыназаўраў.
З чаго пачынаецца любоў да оперы?
Высветлілі карэспандэнты «МС».