Вы тут

У Паўднёвым Кітаі бум новай энергетыкі


Агульная ўсталяваная магутнасць аб’ектаў новай энергетыкі ў пяці раёнах правінцыйнага ўзроўню Паўднёвага Кітая перавысіла 103 мільёны кілават, што склала 25 працэнтаў ад усёй энергетычнай магутнасці гэтых тэрыторый. Пра гэта сведчаць дадзеныя Кітайскай паўднёвай карпарацыі электрасеткі (China Southern Power Grid), перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн»


Сёлета са студзеня па ліпень у пяці адміністрацыйных адзінках, а менавіта ў Гуансі-Чжуанскім аўтаномным раёне, а таксама ў правінцыях Гуандун, Юньнань, Гуйчжоў і Хайнань было выпрацавана 87,5 мільярда кілават-гадзін электрычнасці з новых крыніц энергіі. Гэта на 37,4 працэнта больш, чым за такі ж час летась. Каэфіцыент выкарыстання новай энергіі перавысіў 99,9 працэнта.

З пачатку гэтага года ў пяці пералічаных раёнах паскараецца развіццё напрамкаў новай энергетыкі. Па словах мэнэджара аддзела планавання China Southern Power Grid Тан Баа, новая энергетыка стала другой па велічыні крыніцай электразабеспячэння ў правінцыі Юньнань і Гуансі-Чжуанскім аўтаномным раёне.

Выбар рэдакцыі