Гандлёвая пляцоўка «Мінскі кірмаш» разгарнулася на выхадных каля Палаца спорту.
У ёй бяруць удзел больш за 45 айчынных вытворцаў з розных рэгіёнаў Беларусі. Мяса, малако, рыбу, гародніну, мёд, кандытарскія вырабы і шмат іншага можна знайсці на гандлёвых прылаўках. Для таго, каб пакупкі здзяйсняліся ў бадзёрым і вясёлым настроі, на гэтай пляцоўцы запланавана канцэртная праграма.
Працаваць кірмаш будзе ўсе выходныя з 11:00 да 19:00.
Лізавета ГОЛАД
Фота аўтара
Какававэла і вінаградныя жамерыны.
Рыбам давядзецца вырашаць сур’ёзныя сямейныя праблемы.