Вы тут

Каля дзвюх тысяч чалавек далучыліся да шэсця «764 крокі» ў Камарыне


Урачыстае шэсце «764 крокі на шляху да вызвалення» аб’яднала ў Камарыне каля дзвюх тысяч чалавек, паведамляе БелТА.


У цэнтры аграгарадка прадстаўнікі ўлады, працоўных калектываў і моладзь прайшлі 764 крокі, якія сімвалізуюць 764 няпростыя дні да пераможнага вызвалення першага беларускага населенага пункта ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў у гады Вялікай Айчыннай вайны.

Стартавала калона ад будынка сельсавета і пад акампанемент аркестра рушыла ўслед па цэнтральнай вуліцы, зрабіўшы прыпынак ля брацкай магілы для ўскладання кветак. Далей удзельнікі акцыі прайшлі да мемарыяльнага комплексу, дзе ўшанавалі хвілінай маўчання памяць герояў-вызваліцеляў і ўсклалі жывыя кветкі.

Сцяг, які пранеслі на чале калоны, перадалі населенаму пункту, які быў вызвалены наступным, — Ветцы.

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Культура

Стасся Корсак: «Заставайцеся індывідуальнымі»

Стасся Корсак: «Заставайцеся індывідуальнымі»

Юная артыстка, якая арганічна падае сябе ў розных вобразах і жанрах. 

Жыллё

Па якіх крытэрыях дамы ўваходзяць у праграму па капрамонце?

Па якіх крытэрыях дамы ўваходзяць у праграму па капрамонце?

Пра ўсе тонкасці правядзення капітальнага рамонту расказалі спецыялісты.