Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка павіншаваў работнікаў і ветэранаў машынабудаўнічага комплексу Беларусі з прафесійным святам. Пра гэта паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
«У дзень машынабудаўніка мы з гонарам ушаноўваем усіх работнікаў і ветэранаў галіны за важную працу, дзякуючы якой беларусы могуць карыстацца сучаснымі айчыннымі транспартам, камп’ютарнай, тэлевізійнай і бытавой тэхнікай, — адзначыў Прэзідэнт. — Сёння машынабудаўнічы комплекс краіны з’яўляецца ключавой сферай эканомікі, дзе сканцэнтраваны асноўныя тэхналагічныя і інтэлектуальныя кампетэнцыі для вырашэння стратэгічных задач — захавання суверэнітэту нашай дзяржавы і павышэння ўзроўню жыцця людзей».
«Перакананы, што і ў далейшым вы будзеце выконваць сваю працу адказна і прафесійна, нарошчваць выпуск навукаёмістай і канкурэнтаздольнай прадукцыі, умацоўваць пазіцыі беларускіх вытворцаў на знешніх рынках. У гэты святочны дзень жадаю ўсім добрага здароўя, дабрабыту і новых высокіх дасягненняў у імя працвітання роднай Беларусі», — пажадаў Аляксандр Лукашэнка.
Прэв’ю: БелТА
З чаго пачынаецца любоў да оперы?
Высветлілі карэспандэнты «МС».