Футбалісты мінскага «Дынама» працягнулі пераможную серыю ў чэмпіянаце Беларусі, паведамляе БелТА.
У матчы 22-га тура каманда Вадзіма Скрыпчанкі разграміла ў Салігорску мясцовы «Шахцёр» з лікам 4:0. На 38-й хвіліне свой восьмы гол у цяперашнім першынстве забіў Душан Бакіч, а перад самым перапынкам Іван Бахар падвоіў перавагу мінчан. У пачатку другой паловы сустрэчы вызначыўся Уладзіслаў Марозаў, які аднаасобна ўзначаліў спіс лепшых бамбардзіраў, забіўшы 13 мячоў, а потым канчатковы вынік сустрэчы ўстанавіў Павел Сядзько.
Гродзенскі «Нёман», які ідзе другім, у сябе дома атрымаў валявую вікторыю над брэсцкімі дынамаўцамі з лікам 3:1. Футбалісты «Слуцка» на сваім полі разышліся мірам з жодзінскім «Тарпеда-БелАЗам» — 0:0. Барысаўскі БАТЭ перайграў на сваёй арэне бабруйскую «Белшыну» — 2:1, а футбалісты «Гомеля» перамаглі гасцей з «Мінска» — 2:0.
Становішча ў групе лідараў: «Дынама» (Мінск) — 48 ачкоў (20 матчаў), «Нёман» — 42 (19), «Тарпеда-БелАЗ» — 34 (20), «Славія» — 32 (20), БАТЭ — 31 (17).
Прэв’ю: БелТА
Какававэла і вінаградныя жамерыны.
Рыбам давядзецца вырашаць сур’ёзныя сямейныя праблемы.