Вы тут

Конкурс «Таленты ХХI стагоддзя» пройдзе на базе Нацыянальнага дзіцячага тэхнапарку


Мерапрыемства праводзіцца Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь і Міністэрствам асветы Расійскай Федэрацыі сумесна з Пастаянным камітэтам Саюзнай дзяржавы. Сёмы па ліку конкурс прыме каля 300 юных вынаходнікаў, рацыяналізатараў і даследчыкаў ва ўзросце ад 14 да 18 гадоў з усіх абласцей Беларусі і Мінска і 16 суб’ектаў Расійскай Федэрацыі.


Удзельнікі будуць прадстаўляць і абараняць свае творчыя праекты ў сямі секцыях: «Тэхнічнае канструяванне», «Электроніка, тэлемеханіка і сувязь», «Работатэхніка, аўтаматыка і інтэлектуальныя сістэмы», «Навуковыя даследаванні, эксперымент», «Астраномія і касманаўтыка», «Мультымедыйныя тэхналогіі», «Праграмаванне і вылічальная тэхніка».

Акрамя прадстаўлення і абароны сваіх праектаў падлеткі прымуць удзел у тэматычных мерапрыемствах «Дзень Беларусі», «Дзень Расіі», «Дзень навукі». Для ўдзельнікаў падрыхтаваны канцэртныя праграмы, творчыя вечарыны, адкрытыя лекторыі вучоных і вядомых вынаходнікаў, інтэлектуальныя конкурсы, а таксама спартыўныя спаборніцтвы.

Канкурсанты наведаюць Беларускі дзяржаўны музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны, Нацыянальную бібліятэку Беларусі, Нацыянальную Акадэмію навук Беларусі, гісторыка-культурны комплекс «Лінія Сталіна».

Урачыстая цырымонія адкрыцця конкурсу навукова-тэхнічнай творчасці навучэнцаў Саюзнай дзяржавы «Таленты XXI стагоддзя» запланаваная на 25 верасня. У гэты ж дзень адбудзецца Грамадзянска-патрыятычная акцыя «Подзвіг народа — бессмяротны» і ўскладанне кветак ад дэлегацый Рэспублікі Беларусь і Расійскай Федэрацыі да абеліска «Мінск — горад-герой». 

Надзея НІКАЛАЕВА

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Што важна ўлічваць пры выбары пухавіка

Што важна ўлічваць пры выбары пухавіка

Што ж сёння ў модзе ў дачыненні да пухавікоў? 

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Рыбам давядзецца вырашаць сур’ёзныя сямейныя праблемы.