Вы тут

На рэкорднай глыбіні ў Марыянскай упадзіне выяўлены новы вірус


У артыкуле часопіса Microbiology Spectrum паведамляецца, што ў Марыянскай упадзіне вучонымі быў знойдзены новы вірус. Ён быў знойдзены на рэкорднай глыбіні 8,9 метраў. Пра гэта паведамляюць РИА Новости.


У ходзе даследавання быў знойдзены фаг vB_HmeY_H4907, які інфікуе Halomonas meridiana H4907. Гэты фаг быў вылучаны з паверхневых адкладаў Марыянскай упадзіны на глыбіні 8 900 метраў. Удакладняецца, што гэта самы глыбока ізаляваны сіфавірус, знойдзены ў акіяне.

Варта адзначыць, што новы вірус адносіцца да бактэрыяфагаў, якія заражаюць бактэрыі. Яны гуляюць важную ролю ў экалогіі акіяна і не ўяўляюць пагрозы для людзей.

Вучоныя мяркуюць, што vB_HmeY_H4907 можа стаць шырока распаўсюджаным у марскім асяроддзі, хоць яго выявілі нядаўна. Атрыманыя дадзеныя дазволяць атрымаць новае ўяўленне аб характарыстыках новага віруснага сямейства Suviridae, як паказана ў даследаванні.

Прэв’ю: pixabay.com

 

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Што важна ўлічваць пры выбары пухавіка

Што важна ўлічваць пры выбары пухавіка

Што ж сёння ў модзе ў дачыненні да пухавікоў? 

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Рыбам давядзецца вырашаць сур’ёзныя сямейныя праблемы.