Вы тут

Легкавік сутыкнуўся з аўтобусам ва Ушацкім раёне. Ратавальнікі дэблакавалі кіроўцу


Ва Ушацкім раёне адбылося ДТЗ, спатрэбілася дапамога работнікаў МНС у дэблакаванні кіроўцы легкавушкі. Пра гэта паведамілі ў МНС.


Дарожная аварыя адбылася ў аграгарадку Вялікія Дольцы Ушацкага раёна днём 23 верасня. Каля 15.40 дзяжурны міліцыі паведаміў ратавальнікам аб ДТЗ.

Як высветлілася на месцы, адбылося бакавое сутыкненне пасажырскага аўтобуса ПАЗ і легкавога аўтамабіля. У легкавіку апынуўся заблакаваны кіроўца.

Да прыбыцця ратавальнікаў пасажыры самастойна пакінулі салон аўтобуса і стаялі на абочыне. Таксама ўстаноўлена, што ногі кіроўцы легкавой машыны былі заціснутыя. Ратавальнікі дапамаглі мужчыну выбрацца і перадалі работнікам хуткай медыцынскай дапамогі. Пенсіянер 1958 года нараджэння атрымаў траўмы рознай ступені цяжкасці. Яго даставілі ў бальніцу.

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Што важна ўлічваць пры выбары пухавіка

Што важна ўлічваць пры выбары пухавіка

Што ж сёння ў модзе ў дачыненні да пухавікоў? 

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Рыбам давядзецца вырашаць сур’ёзныя сямейныя праблемы.