Вы тут

У 12-ы раз на Міёршчыне прайшло экасвята «Жураўлі і журавіны Міёрскага краю»


23 верасня ў г. Міёры Віцебскай вобласці адбылося экалагічнае свята «Жураўлі і журавіны Міёрскага краю». Яно праходзіць штогод на Міёршчыне з 2012 года і па праве лічыцца візітнай карткай раёна.


Старшыня Міёрскага раённага выканаўчага камітэта Ігар Кузняцоў узнагароджвае лепшых працаўнікоў раёна

Час для свята выбраны не выпадкова, як правіла, у канцы першага месяца восені журавы і іншыя пералётныя птушкі набіраюцца сіл на тэрыторыі Міёрскага раёна перад доўгім пералётам на зімоўку.

Вядома, галоўныя героі падзеі — гэта не птушкі і ягады, галоўныя героі — гэта людзі. Таму не выпадкова ўрачыстае адкрыццё свята ў гарадскім парку «Паўвостраў» пачалося з узнагароджання лепшых працаўнікоў раёна, якія прымалі ўдзел ва ўборачнай кампаніі 2023 года, пераможцаў раённага конкурсу па добраўпарадкаванні, конкурсу сельскіх падворкаў, конкурсу па зборы журавін, абласнога конкурсу ансамбляў песні і музыкі «Жураўліны звон», абласной інтэрактыўнай выставы-конкурсу мастацкіх вырабаў «Птушыны перапалох».

Лепшыя работнікі і кіраўнікі прадпрыемстваў Міёрскага раёна: Васiлiй Грэцкi, Алег Януковіч, Франц Вершалоўскі, Іван Юрашак, Іосіф Арсоба

Ушаноўвалі лепшых старшыня Міёрскага раённага выканаўчага камітэта Ігар Кузняцоў, начальнік упраўлення земляробства, раслінаводства і кормавытворчасці камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванні Віцебскага аблвыканкама Валерый Нярозя, старшыня Міёрскага раённага Савета дэпутатаў Валерый Драба, намеснік генеральнага дырэктара ААТ «Віцебскі аблаграсэрвіс» па аграхімічным абслугоўванні Сяргей Аўчыннікаў, старшыня Міёрскага раённага аб’яднання прафсаюзаў Аксана Падзява.

Алег, Арцём, Ірына, Дарына Дзядзюра прадстаўляюць сабраную сваімі рукамі ягаду

Завяршыў цырымонію адкрыцця гурт «Дразды», чый пазітыўны, жыццярадасны канцэрт не пакінуў абыякавым ніводнага гледача.

Для жыхароў і гасцей свята была падрыхтавана разнастайная забаўляльная праграма, выставы і конкурсы, пляцоўка «Жураўліная пошта», інтэрактыўныя квэсты для дзяцей, выстава-продаж прадукцыі аграэкасядзіб, праца кропак харчавання і многае іншае.

Старшыня Міёрскага раённага выканаўчага камітэта Ігар Кузняцоў з артыстамі

На сцэне — гурт «Дразды»

Мерапрыемствы былі арганізаваны і на плошчы Леніна г. Міёры, дзе падчас свята ўпершыню былі разгорнутыя адзінаццаць моладзевых пляцовак. 

Удзельнікі экасвята змаглі бясплатна наведаць візіт-цэнтр «Ельня» і паназіраць за жураўлямі ў натуральнай для іх абстаноўцы, даведацца шмат цікавага аб пералётных птушках з вуснаў дырэктара рэспубліканскага ландшафтнага заказніка «Ельня» Івана Барка і яго калег — прафесійных арнітолагаў.

Дырэктар рэспубліканскага ландшафтнага заказніка «Ельня» Іван Барок ведае пра жураўлёў усё

Адным словам — свята атрымалася!

Віктар ІВАНЧЫКАЎ 

Фота аўтара

Выбар рэдакцыі

Рэгіёны

Жыллёва-спартыўны комплекс для моладзі. Як у аграгарадку сустракаюць выпускнікоў

Жыллёва-спартыўны комплекс для моладзі. Як у аграгарадку сустракаюць выпускнікоў

Інтэрнат у аграгарадку Вялікая Рагозніца ўступіў у эксплуатацыю зусім нядаўна.

Грамадства

Якія змены чакаюць нас налета ў новым Працоўным кодэксе

Якія змены чакаюць нас налета ў новым Працоўным кодэксе

Водпуск для дысертацыі, вольныя гадзіны для шматдзетных і дыстанцыйная работа.

Здароўе

Пнеўманія пасля COVІD-19 развіваецца ў 3-5%, пасля грыпу — у 30%!

Пнеўманія пасля COVІD-19 развіваецца ў 3-5%, пасля грыпу — у 30%!

Факты для тых, хто сумняваецца, прышчапляцца ці не.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Рыбам давядзецца вырашаць сур’ёзныя сямейныя праблемы.