Папа Рымскі Францішак выказаўся ў дачыненні да канфлікту ва Украіне. Ён выказаў меркаванне, што бягучая сітуацыя выгадная тым, хто гандлюе зброяй, паведамляе ТАСС.
Ён адзначыў, што канфлікт тычыцца не толькі супярэчнасцяў паміж Расіяй і Украінай, але і рэалізацыі ўзбраення. Папа Рымскі прывёў высновы эканамістаў, якія кажуць, што найбольшы прыбытак прыносяць інвэстыцыі ў вытворчасьць зброі. Пра гэта кіраўнік каталіцкай царквы сказаў падчас прэс-канферэнцыі, вяртаючыся з Марсэлю. Там ён прымаў удзел у фінальнай сесіі сустрэчы святароў Міжземнамор’я.
Папа Рымскі таксама распавёў, што ў місіі кардынала Матэа Дзупі па ўрэгуляванні канфлікту ва Украіне ёсць зрухі ў пытаннях вяртання дзяцей. Раней кіраўнік канферэнцыі італьянскіх біскупаў Дзупі наведаў Кіеў, Маскву, Пекін і Вашынгтон.
Таксама Пантыфік сказаў, што ўкраінцы — гэта народ пакутнікаў. І гуляць з гэтым нельга, а трэба зрабіць усё, каб дапамагчы ім. Ён таксама адзначыў, што ў ваенных канфліктах нельга мець ілюзій у дачыненні да таго, што два лідэры з процілеглых бакоў пойдуць на наступны дзень разам на абед. Застаецца рабіць усё, што ў сілах кожнага.
Ён таксама не схаваў свайго расчаравання, хоць з боку Дзяржсакратарыята Ватыкана робяцца ўсе магчымыя крокі. Цяпер некаторыя дзяржавы, сказаў ён, зрабілі крок у адваротны бок і перасталі пастаўляць зброю.
Прэв’ю: ТАСС
Какававэла і вінаградныя жамерыны.
Рыбам давядзецца вырашаць сур’ёзныя сямейныя праблемы.