Два лясныя пажары і тры ўзгаранні травы і кустоў ліквідавалі ратавальнікі за мінулыя суткі ў Беларусі, паведамілі БелТА ў МНС.
Паводле аператыўных звестак, за мінулыя суткі ў рэгіёнах краіны адбыліся два лясныя пажары. Іх агульная плошча - 2 га. Абодва ўзгаранні ліквідаваныя. Таксама паступілі паведамленні аб трох пажарах травы і кустоў на агульнай плошчы 0,07 га.
У МНС нагадваюць грамадзянам быць максімальна ўважлівымі і асцярожнымі пры абыходжанні з агнём.
«Мадэлі жыцця грамадства мы павінны вызначаць самі ў рамках нашай духоўнай славянскай традыцыі».
Высветлілі карэспандэнты «МС».