Ці можна аб’яднаць рэальны і віртуальны спорт? Аказваецца, гэта цалкам магчыма. Знаёмцеся, новы спартыўны накірунак — фіджытал, які ўключае ў сябе лічбавыя і класічныя спартыўная актыўнасці, з’явіўся ў Беларусі. У Мінску прайшлі першыя ў нашай краіне спаборніцтвы ў такім фармаце. Арганізатарамі «Гульняў будучага» стаў Прэзідэнцкі спартыўны клуб, Беларуская асацыяцыя камп’ютарнага спорту і Беларуская федэрацыя панкаратыёна і змешаных баявых адзінаборстваў.
«Гэта і ёсць наша будучыня. А мы правільна робім, што ўдзяляем увагу тым відам спорту, якія перш за ўсё цікавяць маладое пакаленне. Таксама мы сочым за сусветнымі тэндэнцыямі. Бо важна рухацца наперад і апярэджваць час. Вядома ж, камп’ютарныя гульні занялі сваю нішу і з гэтым трэба пагаджацца. Але разам з тым мы павінны дапамагчы класічнаму спорту для таго, каб падтрымаць здаровы лад жыцця, дапамагаць трэнерам і бацькам матываваць дзяцей на такія захапленні. А як гэта зрабіць, калі не прапанаваць тое, што ім цікава?», — падкрэсліў Павел Ягораў, прадстаўнік Прэзідэнцкага спартыўнага клуба.
Самы малады від спорту, якім лічыцца фіджытал, аб’яднаў маладых спартсменаў ва ўзросце 12-13 гадоў. У турніры «Гульні будучага» прынялі ўдзел восем каманд — дзве каманды ад Мінскай вобласці, па адной камандзе ад іншых рэгіёнаў і адна каманда ад Мінскай вобласці. «Менавіта вам выпаў гонар адкрыць новую старонку спартыўнай гісторыі Беларусі і дакрануцца да гэтага віду спорту. Мы з вамі робім спартыўную будучыню краіны», — падкрэсліў на цырымоніі адкрыцця выканаўчы дырэктар Беларускай федэрацыі панкратыёна і змешаных баявых адзінаборстваў Андрэй Макаранка.
Спаборніцтвы праходзілі ў два этапы. Спачатку ўдзельнікі выяснялі, хто мацнейшы ў віртуальных паядынках, а дакладней у камп’ютарнай гульні Mortal Kombat. Другі этап рэальны — па праграме змешанага баявога адзінаборства панкарытыён. Пераможцу абіралі па суме балаў.
У камандным заліку перамагла зборная рэгіёнаў, прадстаўнікі якой набралі 50 балаў. На другім месцы — зборная Мінскай вобласці (48 балаў), на трэцім — зборная Пінска (44 балы). У індывідуальным заліку ў вагавай катэгорыі да 42 кг лепшым стаў Ягор Лаханскі (каманда Мінскай вобласці — 2). Пераможца ў катэгорыі да 46 кг — Цімафей Лістраценка (зборная Пінска). У вагавай катэгорыі да 50 кг найлепш за ўсіх сябе праявіў Іван Міхалоўскі (зборная Ашмян). Арганізатары назвалі лепшых спартсменаў і ў асобных намінацыях. Лепшы накаўт паказаў Тамерлан Тургамбаеў, лепшы сабмішэн у Івана Міхалоўскаша. Лепшым дыджытал-гульцом прызнаны Уладзіслаў Мамалыга, а лепшым байцом — Цімафей Лістраценка.
«Мы не прадстаўляем наша жыццё без смартфонаў, дзе вядзём каляндар, лічым калорыі і дзелімся фота. Таму зліццё спорту і лічбавых тэхналогій — цалкам лагічны этап. У Беларусі такога яшчэ не было, але гэты турнір дазволіць паглядзець, наколькі ёсць цікавасць у гледачоў і саміх спартсменаў да такога фармату. З іншага боку, так мы паказваем, што хлопцы актыўныя, праяўляюць мэтанакіраванасць і зацятасць у розных сферах жыцця». — падкрэсліў Антон Бладзік, намеснік старшыні Беларускай асацыяцыі камп’ютарнага спорту.
Арганізатары абяцаюць, што на першым этапе «Гульні будучага» не заканчваюцца. Наперадзе яшчэ шмат турніраў, дзе кіберспаборніцтвы будуць сумяшчацца з іншымі класічнымі відамі спорту.
Валерыя СЦЯЦКО
Фота Лізаветы ГОЛАД
Карэкціроўкі па аплаце жыллёва-камунальных паслуг закрануць чатыры катэгорыі жыхароў.
Эксперты — аб трэндах у харчаванні беларусаў і перадсвяточным гандлі.
Хораша там, дзе моладзь ёсць!