Вы тут

У Магілёве увекавечылі памяць ахвяр нацыстаў


Музей гісторыі Магілёва разам з «Патрыётамі Беларусі» і школьнікамі ўвекавечылі памяць сувязной з вёскі Гаі.


Гэта месца на ўскрайку Магілёва яшчэ ў 2013 годзе было пазначана вялікім валуном з памятнай таблічкай. Тут у адной магіле пахаваная 61 ахвяра нямецкага рэжыму з ліку мірных жыхароў бліжэйшых да Магілёва вёсак, а таксама ваеннапалонных. Астанкі былі знойдзенныя ў ходзе пошукавых экспедыцый, на жаль, даведацца імёны пакараных фашыстамі не атрымалася. Побач з гэтым валуном і была ўстаноўлена памятная дошка з QR-кодам і яшчэ адна — з імёнамі у гонар сувязной партызанскага атрада Веры Андрэевай і яе маці Марыі — жыхарак вёскі Гаі Магілёўскага раёна. Яны былі расстраляныя немцамі падчас адной з аблаў. Дакладнае месца пахавання жанчын невядома, але цяпер іх памяць увекавечана.

Удзел у мерапрыемстве ўзялі прадстаўнікі музея гісторыі Магілёва, рэспубліканскага аб’яднання «Патрыеты Беларусі», навучэнцы магілёўскіх школ № 5 і 12, гімназіі № 4 і Магілёўскага эканамічнага прамыслова-тэхналагічнага каледжа, пошукавікі.

Яго арганізаваў навуковы супрацоўнік музея гісторыі Магілёва Пётр Хаванскі.

Паўтара гады таму «Звязда» пісала пра подзвігі жыхароў вёскі Гаі Магілёўскага раёна.

Тады атрымалася пагутарыць з Соф’яй Веракса і Браніславам Дашкевічам, якія на час вайны былі падлеткамі і асабіста ведалі сувязную Веру Андрэеву і яе маці. Артыкул быў размешчаны ў апошнім нумары «Пошукавага весніка», прысвечанага генадыцу. Гэта выданне Магілёўскага абласнога гісторыка-патрыятычнага пошукавага клуба «Віккру».

Пасля мерапрыемства патрыёты і школьнікі наведалі Соф’ю Веракса і ўручылі ёй нумар «Пошукавага весніка». На жаль, перадаць яшчэ адзін экземпляр Браніславу Дашкевічу не атрымалася: былы настаўнік у жніўні пайшоў з жыцця.

— Відавочцы сыходзяць і наш доўг — не забыць імёны закатаваных фашыстамі або спаленых і забітых імі мірных грамадзян, — кажа Пётр Хаванскі.— Дзякуючы гэтым мужным людзям мы сёння жывем у мірнай краіне.

Нэлі ЗІГУЛЯ

Фота Дар’і ЭВЕРС

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Пнеўманія пасля COVІD-19 развіваецца ў 3-5%, пасля грыпу — у 30%!

Пнеўманія пасля COVІD-19 развіваецца ў 3-5%, пасля грыпу — у 30%!

Факты для тых, хто сумняваецца, прышчапляцца ці не.

Грамадства

Першыя ахвяры ледзяной вады. Як пазбегнуць трагедыі?

Першыя ахвяры ледзяной вады. Як пазбегнуць трагедыі?

Ледзяное покрыва яшчэ не акрэпла, а таму выходзіць на яго рызыкоўна і небяспечна.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Рыбам давядзецца вырашаць сур’ёзныя сямейныя праблемы.