Вы тут

Каб быў хлеб... і да хлеба


Хлебаробы Віцебскага раёна першымі ў паўночным рэгіёне адзначылі «Дажынкі-2023». На галоўнае аграрнае свята сабраліся сотні мясцовых жыхароў, а таксама госці з суседняга Веліжскага раёна Расіі.


Сёлета пляцоўкай для правядзення раённага фестывалю-кірмашу працаўнікоў вёскі стаў аграгарадок Альгова, які да свята набыў новы выгляд. Абнавілася і інфраструктура населенага пункта: кіраўніцтва вобласці і раёна ўзяло ўдзел у адкрыцці пасля рэканструкцыі фельчарска-акушэрскага пункта. З'явілася ў аграгарадку таксама сучаснае паштовае аддзяленне.

Ад імя кіраўніцтва паўночнага рэгіёна са святам усіх прысутных павіншавала намеснік старшыні Віцебскага аблвыканкама Анжаліка Нікіціна. Яна падкрэсліла, што прыдзвінцы традыцыйна выходзяць лідарамі падчас уборачнай кампаніі, у гэтых працаўнікоў ёсць чаму павучыцца. Яна ўручыла перадавікам падзякі старшыні Віцебскага аблвыканкама, а кіраўнік раёна Генадзь Сабыніч уручыў хлебаробам ганаровыя граматы і заслужаныя ўзнагароды. «Нягледзячы на тое, што сёлета нябесная канцылярыя крыху сапсавала планы аграрыяў, вы выдатна вытрымалі іспыты. Агульны намалот ста экіпажаў склаў больш за 73,2 тысячы тон збожжа, 24 экіпажы пераадолелі мяжу ў тысячу тон. Шчыры дзякуй вам, паважаныя хлебаробы, за адданасць і вернасць нялёгкай сельскагаспадарчай працы», — адзначыў Генадзь Генадзевіч.

На падворкі з традыцыйнымі беларускімі стравамі, адметнай гарбатай і квэстамі запрашалі сельскія Саветы і ўстановы адукацыі. Па-сапраўднаму захапляльным для гасцей быў хлебны рад з адмысловых караваяў. На майстар-класы па саломапляценні і вырабе сувенірнай прадукцыі запрашалі дарослых і дзяцей рамеснікі раёна. Асаблівым попытам у малых карысталіся інтэрактыўныя пляцоўкі ратавальнікаў.

На свяце аб'явілі наступную сталіцу раённых «Дажынак» — налета прымаць гасцей будзе аграгарадок Мазалава.

Аляксандра ГВОЗДЗЕВА

Прэв’ю: pexels.com

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Ірына Даўгала: Сям’я для беларусаў застаецца найвышэйшай каштоўнасцю

Ірына Даўгала: Сям’я для беларусаў застаецца найвышэйшай каштоўнасцю

«Сям’я закладвае ў чалавеку мараль, здольнасць спраўляцца з выпрабаваннямі, патэнцыял для развіцця, яна навучае любові, самаахвярнасці, культуры».

Грамадства

Што трэба ведаць тым, хто адпачывае каля вадаёмаў

Што трэба ведаць тым, хто адпачывае каля вадаёмаў

Нават пры наяўнасці на пляжы ратавальнай станцыі не варта грэбаваць элементарнымі правіламі бяспекі.