Вы тут

Дзеля большага прыбытку фарбавалі псіхатропы, выдаючы іх за элітны прадукт


Супрацоўнікі наркакантролю Віцебшчыны сумесна з калегамі з Першамайскага РУУС Мінска пры сілавой падтрымцы АМАПа затрымалі дваіх аптовых наркакур’ераў.


Устаноўлена, што гамяльчане 26 і 28 гадоў каля трох месяцаў працавалі закладчыкамі. Забраўшы «тавар» на тэрыторыі Мінскай вобласці, у арандаванай сталічнай кватэры яны афарбоўвалі псіхатроп харчовым фарбавальнікам у розныя колеры, паведамляе падрабязнасці незвычайнай справы УУС Віцебскага аблвыканкама. Затым сушылі яго і расфасоўвалі на драбнейшыя партыі, плануючы прадаць па больш высокай цане, выдаючы за элітны прадукт.

У здымным жыллі выяўлена і канфіскавана больш за два кілаграмы асабліва небяспечнага псіхатропнага рэчыва альфа-PVP.

Старэйшы з затрыманых раней судзімы за незаконнае абарачэнне наркотыкаў. Следчымі заведзена аналагічная крымінальная справа. Падазраваным пагражае да 15 гадоў пазбаўлення волі.

Сяргей РАСОЛЬКА

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Што важна ўлічваць пры выбары пухавіка

Што важна ўлічваць пры выбары пухавіка

Што ж сёння ў модзе ў дачыненні да пухавікоў? 

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Рыбам давядзецца вырашаць сур’ёзныя сямейныя праблемы.