Уезду ў Польшчу чакаюць амаль 200 легкавікоў. Пра гэта паведамілі ў Дзяржаўным пагранічнным камітэце.
Па стане на 10.00 найбольшая чарга легкавікоў фіксуецца перад польскім пагранічным пераходам «Цярэспаль» (сумежны «Брэст»). Яго супрацоўнікі за суткі прапусцілі на сваю тэрыторыю 40% аўто ад нормы. Нязначная колькасць легкавікоў чакаюць уезду ў ЕС перад літоўскімі пунктамі пропуску «Лаварышкес» (сумежны «Катлоўка») і «Шальчынінкай» (сумежны «Беняконі»).
Грузавікі чакаюць афармлення на ўсіх напрамках у Еўрасаюз. Больш за 320 фур фіксуецца перад усімі літоўскімі пагранічнымі пераходамі, кантрольныя службы якіх за суткі прапусцілі на сваю тэрыторыю 46% велікагрузаў ад нормы. Супрацоўнікі польскага пункта пропуску «Кукурыкі» (сумежны «Казловічы») і латвійскага «Патэрніекі» (сумежны «Грыгароўшчына») выканалі норму па пропуску на 40% і 62% адпаведна.
Прэв'ю: БелТА
Какававэла і вінаградныя жамерыны.
Рыбам давядзецца вырашаць сур’ёзныя сямейныя праблемы.