Вы тут

Драздзенка: Беларусь для Ленінградскай вобласці з’яўляецца ключавым партнёрам


Беларусь для Ленінградскай вобласці з’яўляецца ключавым партнёрам. Пра гэта губернатар Ленінградскай вобласці Аляксандр Драздзенка заявіў на сустрэчы ў Мінску з Прэзідэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам, паведамляе БелТА.


Кіраўнік рэгіёна адзначыў, што цяперашні візіт дэлегацыі Ленінградскай вобласці ў Беларусь пачаўся з наведвання мемарыяльнага комплексу «Хатынь». Ён выказаў словы падзякі за ўсё, што там зроблена за апошні час. «Наша дэлегацыя выйшла глыбока ўзрушанай. Эмацыйна, душэўна ўзрушанай. Для нас гэта ўсё блізка, і настолькі сапраўды ленінградцы і беларусы разам духоўна, ментальна. Гэта ва ўсім праяўляецца», — падкрэсліў Аляксандр Драздзенка.

Ён працытаваў словы Прэзідэнта Беларусі, сказаныя 17 верасня ў Дзень народнага адзінства, аб тым, што сёння, як і напярэдадні Вялікай Айчыннай вайны, вакол беларускіх, расійскіх і ўкраінскіх зямель кружаць сцярвятнікі, а таму неабходна згуртавацца і дзейнічаць разам. «Я заўсёды лічыў і лічу, што, вядома, вы для нас сёння ключавы партнёр. І вы разумееце, чаму. Мы сёння і з Мікалаем Снапковым, і з Дзмітрыем Крутым (першы віцэ-прэм’ер, а таксама пасол Беларусі ў Расіі. — Заўвага БелТА) літаральна ў ручным рэжыме па кожным пытанні адпрацоўваем сітуацыю», — падкрэсліў губернатар.

Паводле яго слоў, у цэлым наладжана сістэмная работа, бакі правялі ўжо 11-е пасяджэнне Сумеснай рабочай групы. І Аляксандр Драздзенка ўпэўнены, што ў бягучым годзе бакі выйдуць на намечаны раней аб’ём тавараабароту ў эквіваленце $1 млрд, што пацвярджаецца бягучымі паказчыкамі і статыстыкай. «Мы на мільярд выходзім. Ужо ў нас гэтых сумневаў няма. Таму што працэнт працягвае расці. І хачу сказаць, што менавіта дзякуючы такому цеснаму супрацоўніцтву ў нас намэнклятура толькі за апошні год павялічылася на 70 новых пазіцый. Такога раней не было, каб настолькі хутка расла наменклатура нашых узаемных інтарэсаў. У нас адкрываюцца ўжо кірмашы, магазіны з беларускай прадукцыяй», — адзначыў кіраўнік рэгіёна.

Аляксандр Драздзенка таксама пагадзіўся са словамі Прэзідэнта, што няма неабходнасці ствараць дублюючыя вытворчасці, бо бакі могуць гандляваць адзін з адным тым, што ўжо добра ўмеюць вырабляць: «Вы сапраўды маеце рацыю, нам не трэба вынаходзіць веласіпед у тым, што мы можам купіць у вас. Тым больш, мы пачалі адпрацоўваць вельмі добрыя схемы крэдытавання, якія нам выгадныя. Нам не трэба ўкладваць бюджэтныя грошы. Мы можам атрымаць паслугу, тавар або працы тут і цяпер, а затым ужо разам з вамі праз лізінгавыя і крэдытныя схемы разлічыцца».

Губернатар таксама звярнуў увагу, што Ленінградская вобласць закупляе вялікую колькасць беларускай тэхнікі. Толькі з пачатку гэтага года закуплена 110 адзінак тэхнікі на суму больш за 300 млн расійскіх рублёў. «Дарэчы, субсідыі склалі 90 млн. гэта значыць амаль трэць мы субсідавалі на куплю тэхнікі. Мы вельмі доўга адстойвалі гэтую пазіцыю ва ўрадзе і сказалі, што мы за кошт свайго бюджэту тэхніку будзем субсідаваць», — падкрэсліў Аляксандр Драздзенка.

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Што важна ўлічваць пры выбары пухавіка

Што важна ўлічваць пры выбары пухавіка

Што ж сёння ў модзе ў дачыненні да пухавікоў? 

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Рыбам давядзецца вырашаць сур’ёзныя сямейныя праблемы.