Вы тут

У Мазыры ў ДТЗ пацярпела 10-гадовая веласіпедыстка


У Мазыры ў ДТЗ пацярпела 10-гадовая веласіпедыстка, паведамляе БелТА са спасылкай на аддзяленне па агітацыі і прапагандзе ДАІ УУС Гомельскага аблвыканкама.


Дарожнае здарэнне адбылося 25 верасня прыкладна ў 17.15 на вул. 40-гадовая кіроўца «Фальксвагена» здзейсніла наезд на 10-гадовую дзяўчынку, якая перасякала праезную частку на ровары па нерэгуляваным пешаходным пераходзе.

Юная веласіпедыстка атрымала траўмы. Яе даставілі ў бальніцу.

Яшчэ адзін веласіпедыст у гэты ж дзень пацярпеў у ДТЗ у Зябраўцы Гомельскага раёна. Пры абгоне кіроўца «Фальксвагена» выехаў на сустрэчную паласу і збіў 70-гадовага веласіпедыста — мужчына перасякаў дарогу ў неўстаноўленым месцы. З траўмамі яго павезлі ў бальніцу.

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Што важна ўлічваць пры выбары пухавіка

Што важна ўлічваць пры выбары пухавіка

Што ж сёння ў модзе ў дачыненні да пухавікоў? 

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Рыбам давядзецца вырашаць сур’ёзныя сямейныя праблемы.