Вы тут

Аб’ём экспарту турыстычных паслуг за сем месяцаў перавысіў $116 млн


Аб’ём экспарту турыстычных паслуг за сем месяцаў перавысіў $116 млн. Аб паведаміла на прэс-канферэнцыі «Турыстычная сфера Беларусі: развіццё, інавацыі і новыя магчымасці» дырэктар Дэпартамента па турызме Міністэрства спорту і турызму Ірына Варановіч, паведамляе БелТА.


«Сёлета ўязны турызм паказвае сябе добра. Больш за ўсё да нас прыязджае турыстаў з Расіі, таксама ёсць госці з Турцыі, Кітая, Латвіі, Літвы і Польшчы. Людзям цікава санаторна-курортнае лячэнне, наведванне славутасцяў, экалагічных сцежак і г.д.», — сказала Ірына Варановіч.

Паводле яе слоў, за студзень — ліпень бягучага года аб’ём экспарту турпаслуг перавысіў $116 млн.

«Адзначу, што яшчэ не ўлічаны жнівень, калі праходзілі II Гульні краін СНД і было шмат турыстаў», — дадала дырэктар дэпартамента.

Таксама яна адзначыла, што станоўчую дынаміку дэманструе і ўнутраны турызм.

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Што важна ўлічваць пры выбары пухавіка

Што важна ўлічваць пры выбары пухавіка

Што ж сёння ў модзе ў дачыненні да пухавікоў? 

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Рыбам давядзецца вырашаць сур’ёзныя сямейныя праблемы.