У міліцыю з паведамленнем аб крадзяжы рэчаў звярнуўся мінчанін. Мужчына расказаў, што падчас наведвання трэнажорнай залы ў яго з сумкі знікла буйная сума грошай.
Аператыўнікі Цэнтральнага РУУС сталіцы па падазрэнні ў крадзяжы затрымалі 25-гадовага жыхара сталіцы. Падчас разбору сышчыкі ўстанавілі, што малады чалавек двойчы выкраў грошы ў заяўніка. Падрабязнасці паведамляе ГУУС Мінгарвыканкама.
Затрыманы працуе адміністратарам у сетцы сталічных трэнажорных залаў і ў адзін з дзён падмяняў калегу на аб’екце, дзе займаецца пацярпелы. Выбраўшы момант, падазраваны адкрыў шафку наведвальніка спецыяльным ключом, запомніўшы пры гэтым пароль, і выкраў з сумкі 700 долараў і 100 рублёў. Праз два тыдні малады чалавек прыйшоў у залу пазаймацца і ўбачыў пацярпелага. Пракраўшыся ў распранальню, падазраваны з дапамогай пароля адчыніў шафку і выкраў кашалёк, у якім знаходзілася звыш 5,5 тысячы рублёў і 500 долараў.
Частку выкрадзеных грошай затрыманы патраціў на асабістыя патрэбы, частка была канфіскаваная аператыўнікамі ў яго дома. Распачата крымінальная справа за крадзеж.
Сяргей РАСОЛЬКА
Прэв’ю: БелТА
Какававэла і вінаградныя жамерыны.
Рыбам давядзецца вырашаць сур’ёзныя сямейныя праблемы.