Вы тут

МТЗ зацікаўлены ў прысутнасці на рынку Перу


Мінскі трактарны завод зацікаўлены ў прысутнасці на рынку Перу. Перспектывы абмяркоўваліся ў час візіту беларускай дэлегацыі ў Ліму, паведамляе БелТА.


«Мы прадэманстравалі нашы магчымасці, патэнцыял, наменклатуру прадукцыі. Прадстаўнікі дзяржаўных органаў пацвердзілі, што патрэбнасць у закупцы сельскагаспадарчай, камунальнай і спецыяльнай тэхнікі ёсць. Цяпер вывучаюць каталогі і прайс-лісты. Асноўнае пытанне — пастаўка запасных частак, наладжванне гарантыйнага і постгарантыйнага абслугоўвання. Пасля вяртання ў Мінск пачалі рыхтаваць мемарандумы аб супрацоўніцтве», — расказала намеснік начальніка ўпраўлення прасоўвання і рэалізацыі прадукцыі ў краіны далёкага замежжа маркетынг-цэнтра ААТ «МТЗ» Лаліта Снітко.

Мінскі трактарны завод — адзін з буйнейшых вытворцаў сельскагаспадарчай тэхнікі. Заказчыкам прапануюць больш за 100 мадэлей трактароў больш як у 200 зборачных варыянтах для ўсіх кліматычных і эксплуатацыйных умоў. Новыя мадэлі маюць шырокія магчымасці агрэгатавання з сельгасмашынамі розных вытворцаў. МТЗ распрацоўвае, вырабляе і экспартуе колавыя трактары і запасныя часткі да іх, арганізуе на ліцэнзійнай аснове іх вытворчасць за мяжой, аказвае паслугі па наладжванні і правядзенні сэрвісу пастаўленых машын, праводзіць навучанне па эксплуатацыі і тэхнічным абслугоўванні выпускаемай тэхнікі.

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Дзмітрый Мезенцаў пра стаўленне да санкцый і знешняга ціску, філасофію расійска-беларускіх адносін і якасць беларускіх тавараў

Дзмітрый Мезенцаў пра стаўленне да санкцый і знешняга ціску, філасофію расійска-беларускіх адносін і якасць беларускіх тавараў

«Мадэлі жыцця грамадства мы павінны вызначаць самі ў рамках нашай духоўнай славянскай традыцыі».