Вы тут

Учора аматараў грыбоў работнікі МНС шукалі ў чатырох раёнах Віцебшчыны


Здарэнні адбыліся ў Браслаўскім, Верхнядзвінскім, Чашніцкім і Шумілінскім раёнах.


Так, у 14.43 чашніцкім ратавальнікам патэлефанавала жанчына і сказала, што згубілася ў лясным масіве паблізу вёскі Грушава. Падраздзяленні МНС пачалі пошукі першымі, пазней да іх далучыліся работнікі РАУС і лясніцтва.

Высветлілася, што жанчына 1967 года нараджэння адправілася ў лес збіраць грыбы каля 10 гадзін раніцы. Праз пару гадзін яна зразумела, што заблукала. Дзякуючы зараджанаму мабільнаму тэлефону яна паведаміла аб бядзе ратавальнікам і на працягу ўсёй пошукавай аперацыі была з імі на сувязі. Жанчына з’яўляецца інвалідам трэцяй групы і скардзілася на тое, што ў яе моцна баляць ногі і яна не можа ісці. Дарэчы, гэта не першы выпадак у яе жыцці, калі яна не змагла знайсці выйсце з лесу, паведамляе МНС.

Ратавальнікі мясцовасць падзялілі на квадраты, уключылі сігнальна-гукавую прыладу з аўтацыстэрны і сталі прачэсваць лес радамі. Праз гадзіну жанчыну, якая знаходзіцца ў нізіне, заўважыў выратавальнік, які і вывеў яе з лесу. У медыцынскай дапамозе яна не мела патрэбу.

У той жа дзень такія званкі паступалі ратавальнікам з Браслава і Шуміліна. Карціна здарэнняў аналагічная. Пенсіянеры 1953 і 1938 гадоў нараджэння вырашылі схадзіць у лес для збору грыбоў і згубіліся. Кожны знаходзіўся на сувязі па тэлефоне з ратавальнікамі. Праз некаторы час жанчыну ў Браслаўскім раёне і мужчыну ў Шумілінскім раёне знайшлі работнікі лясніцтва. У медыцынскай дапамозе ніхто не меў патрэбы.

Сяргей РАСОЛЬКА

Прэв’ю: pexels.com

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Што важна ўлічваць пры выбары пухавіка

Што важна ўлічваць пры выбары пухавіка

Што ж сёння ў модзе ў дачыненні да пухавікоў? 

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Рыбам давядзецца вырашаць сур’ёзныя сямейныя праблемы.