Вы тут

Беларус Ягор Герасімаў выйшаў у асноўную сетку турніру ў Астане


Беларускі тэнісіст Ягор Герасімаў выйшаў у асноўную сетку турніру катэгорыі ATP-250 у Астане з прызавым фондам $1 млн, паведамляе БелТА.


У сённяшнім паядынку другога кваліфікацыйнага круга беларус, які займае 661-е месца ў сусветным рэйтынгу, абыграў француза Аляксандра Мюлера, у якога 80-я пазіцыя, — 6:4, 7:6 (7:3).

На старце Ягор Герасімаў таксама ў дзвюх партыях перамог бельгійскага тэнісіста Зізу Бекса (172) — 6:4, 6:4.

У 1/8 фіналу парнага разраду Ягор Герасімаў і прадстаўнік Казахстана Міхаіл Кукушкін сустрэнецца з нідэрландскім тандэмам Робін Хаасе / Боцік ван дэ Зандсхюлп.

Турнір у казахстанскай сталіцы фінішуе 3 кастрычніка.

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Што важна ўлічваць пры выбары пухавіка

Што важна ўлічваць пры выбары пухавіка

Што ж сёння ў модзе ў дачыненні да пухавікоў? 

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Рыбам давядзецца вырашаць сур’ёзныя сямейныя праблемы.