У Лідскім раёне ўвечары 26 верасня пад колы аўтамабіля трапіў пешаход. Пра гэта паведамляе БелТА са спасылкай на прэс-службу УДАІ УУС Гродзенскага аблвыканкама.
Наезд быў здзейснены паблізу вёскі Доржы. Кіроўца аўтамабіля Chrysler рухаўся з боку Ліды ў напрамку Бярозаўкі і наехаў на 57-гадовага мужчыну, які ішоў па краі праезнай часткі ў спадарожным кірунку. Пешаход з траўмай ног шпіталізаваны ў мясцовую бальніцу для аказання медыцынскай дапамогі. Ён не быў пазначаны святлоадбівальнымі элементамі.
ДАІ нагадвае пешаходам, што пры руху за горадам неабходна рухацца па магчымасці далей ад праезнай часткі і выкарыстоўваць святлоадбівальныя элементы ў цёмны час сутак.
Прэв’ю: БелТА
Какававэла і вінаградныя жамерыны.
Рыбам давядзецца вырашаць сур’ёзныя сямейныя праблемы.