Вы тут

Пажылыя людзі змогуць бясплатна наведаць Нацыянальны мастацкі музей 30 верасня


Пажылыя людзі 30 верасня змогуць бясплатна наведаць Нацыянальны мастацкі музей, паведамляе БелТА.


«30 верасня з 11.00 да 19.00 будуць адчынены дзверы Нацыянальнага мастацкага музея для ўсіх пажылых грамадзян, у якіх ёсць пенсійнае пасведчанне», — распавяла Марына Арцёменка.

Наведвальнікі змогуць убачыць усе дзеючыя экспазіцыі: «Анталогія прыгажосці. Традыцыйны беларускі касцюм», выстава беларускага мастака Вячаслава Шамшура «У гармоніі душэўнасці і цеплыні», «Вобразы Святой Сям’і» з фондаў Музея старажытнабеларускай культуры Нацыянальнай акадэміі навук, «Жыццё ў мініяцюры» і інш.

Акцыя па бясплатным наведванні музея праходзіць напярэдадні Дня пажылых людзей, які адзначаецца 1 кастрычніка. «Дзень пажылых людзей мы ўжо адзначаем не толькі як ацэнку і прызнанне працы пажылых грамадзян, але перш за ўсё як свята саміх пажылых людзей, якія актыўныя, уносяць уклад у развіццё краіны і многае робяць для таго, каб наша краіна развівалася і квітнела», — адзначыла Марына Арцёменка.

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Што важна ўлічваць пры выбары пухавіка

Што важна ўлічваць пры выбары пухавіка

Што ж сёння ў модзе ў дачыненні да пухавікоў? 

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Рыбам давядзецца вырашаць сур’ёзныя сямейныя праблемы.