Вы тут

Ніжэвіч: колькасць рэалізуемых праграм за кошт саюзнага бюджэту ў 2024 годзе узрасце


Колькасць саюзных праграм, што рэалізуюцца за кошт саюзнага бюджэту ў 2024 годзе, узрасце, паведамляе БелТА.


У Валгаградзе (Расійская Федэрацыя) 27 верасня прайшло пасяджэнне Камісіі Парламенцкага сходу Саюза Беларусі і Расіі па бюджэце, падатках і фінансавым рынку.

«Камісія Парламенцкага сходу па бюджэце, падатках і фінансавым рынку на сваім пасяджэнні разгледзела ход выканання бюджэту Саюзнай дзяржавы ў 2023 годзе, падрыхтоўку новых праграм, праектаў і мерапрыемстваў Саюзнай дзяржавы ў мэтах фарміравання праекта бюджэту на 2024 год, заслухала падагульняючыя справаздачы па праграмах Саюзнай дзяржавы, якія завяршыліся ў 2021-2022 гадах, — расказала Людміла Ніжэвіч. — У бягучым годзе за кошт сродкаў бюджэту Саюзнай дзяржавы фінансуецца 5 праграм і 33 мерапрыемствы ў розных напрамках: ад забеспячэння бяспекі дзяржаў-удзельніц, фундаментальных даследаванняў да культуры, мастацтва і адукацыі».

За першае паўгоддзе бягучага года прафінансавана 80,8 працэнта запланаваных паўгадавых расходаў. «Плануецца, што колькасць саюзных праграм, што рэалізуюцца за кошт саюзнага бюджэту ў 2024 годзе ўзрасце, бо па чатырох праграмах вядзецца актыўная работа па ўзгадненні сумесных прапаноў, у выніку чаго магчыма спатрэбіцца павелічэнне долевых узносаў краін, — адзначыла парламентарый. — У ходзе пасяджэння парламентарыямі выказана меркаванне аб павышэнні якасці падрыхтоўкі дзяржаўнымі заказчыкамі сумесных прапаноў па распрацоўцы праграм Саюзнай дзяржавы, што асабліва важна ў перыяд развіцця інтэграцыйных працэсаў у рамках Саюзнай дзяржавы. Скаардынаваныя дзеянні па сумесным вырашэнні сацыяльна-эканамічных праблем, якія ўяўляюць узаемную цікавасць дзяржаў-удзельніц, дазволяць больш эфектыўна выкарыстоўваць існуючы фінансавы рэсурс».

У сувязі з гэтым парламентарыямі рэкамендавана Савету Міністраў Саюзнай дзяржавы аднавіць практыку падрыхтоўкі праекта бюджэту Саюзнай дзяржавы на аснове сацыяльна-эканамічных прагнозаў, падрыхтаваных міністэрствамі эканомікі Рэспублікі Беларусь і эканамічнага развіцця Расійскай Федэрацыі, дапоўніла Людміла Ніжэвіч. «Прапанавана актывізаваць работу камісій па фарміраванні адзінай навукова-тэхналагічнай прасторы Саюзнай дзяржавы ў частцы адбору тэматык і фарміравання прыкладнага пераліку прыярытэтных напрамкаў навукова-тэхналагічных і інавацыйных праграм», — падкрэсліла яна.

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Што важна ўлічваць пры выбары пухавіка

Што важна ўлічваць пры выбары пухавіка

Што ж сёння ў модзе ў дачыненні да пухавікоў? 

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Рыбам давядзецца вырашаць сур’ёзныя сямейныя праблемы.