У Калодзішчах у ДТЗ траўміраваны непаўналетні веласіпедыст, паведамляе БелТА.
«26 верасня каля 7.50. 39-гадовы жыхар Мінскага раёна на аўтамабілі „Додж“ у аг.Калодзішчы наехаў на 15-гадовага веласіпедыста, жыхара Мінскага раёна. Веласіпедыст перасякаў праезную частку дарогі па пазначаным пешаходным пераходзе злева направа па ходзе руху транспартнага сродку», — распавялі ў ДАІ.
У выніку ДТЗ 15-гадовы веласіпедыст атрымаў цялесныя пашкоджанні, але шпіталізацыя яму не спатрэбілася.
У гэты ж дзень у 18.20 42-гадовы кіроўца аўтамабіля «Паршэ», рухаючыся ў кірунку МКАД, адцягнуўся ад кіравання транспартным сродкам і ўрэзаўся ў аўтамабіль «Мазда», які рухаўся ў спадарожным кірунку, пад кіраваннем 58-гадовага кіроўцы.
У выніку ДТЗ 33-гадовая пасажырка аўтамабіля «Паршэ» з атрыманымі траўмамі дастаўлена ва ўстанову аховы здароўя.
Прэв’ю: БелТА
Какававэла і вінаградныя жамерыны.
Рыбам давядзецца вырашаць сур’ёзныя сямейныя праблемы.