Па гарачых слядах затрыманы мужчына, які падазраецца ў грабяжы пажылой жанчыны ў Чэрыкаўскім раёне, паведамляе БелТА.
У Чэрыкаўскі РАУС паступіла паведамленне ад 87-гадовай жыхаркі раёна. Пенсіянерка распавяла, што невядомы разбіў вокны ў яе доме і пракраўся ўнутр. Ужыўшы гвалт, злачынец адабраў у пенсіянеркі грошы, мабільны тэлефон і ўцёк.
Спатрэбілася не больш за гадзіну, каб затрымаць злачынца на трасе ў напрамку Слаўгарада. Ім аказаўся 63-гадовы жыхар Гомельскай вобласці. Мужчына раней быў неаднаразова судзімы ў Расіі, у тым ліку за грабёж.
Узбуджана крымінальная справа.
Прэв’ю: БелТА
З чаго пачынаецца любоў да оперы?
Высветлілі карэспандэнты «МС».