Вы тут

Скарынава шахта


Салігарчанін Аляксандр Скарына 35 гадоў адпрацаваў пад зямлёй. Аляксандр з нуля сабраў шахцёрскую брыгаду і паставіў рэкорд па здабычы руды. Упартасць і працавітасць дазволіла шахцёрам літаральна горы звярнуць. За 35 гадоў Аляксандр Яўгенавіч настолькі прывык да падземных тунэляў, што, калі прыйшоў час выйсці на пенсію, доўга не мог гэтага зрабіць. Ён — заслужаны ветэран працы ААТ «Беларуськалій», поўны кавалер знака «Шахцёрская слава», узнагароджаны медалём «За працоўныя заслугі». З гонарам носіць званне «Заслужаны шахцёр Рэспублікі Беларусь».


Выбар рэдакцыі