Другі сезон рэспубліканскага конкурсу маладых журналістаў «Прэс-код» аб’яднаў на гарадскім этапе рэкордных 87 заявак ад маладых блогераў, фатографаў, аператараў, карэспандэнтаў, што дазволіла праводзіць вочную абарону ў сталіцы ў два дні па намінацыях.
Нагадаем, што на гэты раз конкурс маладых журналістаў памяняў свой фармат, і з гэтага года абавязковай умовай з’яўляецца асабістая абарона свайго аўтарскага матэрыялу кожным намінантам. У склад журы конкурсу ўваходзяць людзі, якія штодня ўдзельнічаюць у інфармацыйным парадку дня і змогуць у далейшым аказаць садзейнічанне прафесійнаму станаўленню маладых журналістаў сродкаў масавай інфармацыі, а таксама сфарміраваць крытычна думаючых, медыяадукаваных асоб для фарміравання кадравага рэзерву маладых журналістаў.
Арганізатарамі з’яўляюцца Міністэрства інфармацыі і Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі пры падтрымцы Міністэрства адукацыі.
Сяргей РАСОЛЬКА
Прэв’ю: pexels.com
Какававэла і вінаградныя жамерыны.
Рыбам давядзецца вырашаць сур’ёзныя сямейныя праблемы.