Учора ў 21.39 у службу МНС патэлефанавала ўсхваляваная жыхарка пасёлка Цешэм’е і паведаміла, што яе 82-гадовы муж заблукаў ў лесе. Падрабязнасці здарэння паведамляе Міністэрства па надзвычайных сітуацыях.
Пенсіянерка патлумачыла, што муж пайшоў у лес каля 15 гадзін дня, а потым патэлефанаваў ёй і паведаміў, што заблукаў. Яны яшчэ некаторы час падтрымлівалі сувязь, але пазней тэлефон стаў недаступны.
Пошук неадкладна пачалі ратавальнікі, міліцыя і сыны грыбніка. Удзельнічала дзве адзінкі тэхнікі і шэсць чалавек, у тым ліку ад МНС адна адзінка тэхнікі і тры чалавекі.
У 23.25 ратавальнікі знайшлі пенсіянера. Перад гэтым яго жонка прыкладна апісала квадрат пошукаў. Сітуацыя пагаршалася шчыльным туманам. Рухаючыся на аўтамабілі, ратавальнікі падавалі сігнал гучнагаварыцельнай прылады. І пошукі далі свае станоўчыя вынікі: грыбнік выйшаў з ляснога гушчару на гук. Дзядуля не пацярпеў.
Сяргей РАСОЛЬКА
Прэв’ю: pexels.com
Какававэла і вінаградныя жамерыны.
Рыбам давядзецца вырашаць сур’ёзныя сямейныя праблемы.