Вы тут

У Беларусі ад дзеянняў ІТ-махляроў за восем месяцаў пацярпелі больш за 10 тыс. чалавек


Колькасць ахвяр ІТ-зламыснікаў па выніках васьмі месяцаў гэтага года перавысіла 10 тыс. чалавек. Каб не дапусціць развіцця негатыўных тэндэнцый, неабходна задзейнічаць новыя інструменты для раскрыцця кіберзлачынстваў. Аб гэтым на пасяджэнні калегіі МУС заявіў міністр унутраных спраў Іван Кубракоў, паведамілі БелТА ў МУС.


Першае пытанне на парадку дня — процідзеянне кіберзлачыннасці і махлярствам з выкарыстаннем інфармацыйна-камунікатыўных тэхналогій. Другое — спыненне правапарушэнняў сексуальнага характару ў адносінах да непаўналетніх.

Паколькі большасць проціпраўных дзеянняў учыняецца ў інтэрнэце, прынята рашэнне аб павелічэнні колькасці супрацоўнікаў падраздзяленняў «К» за кошт пераразмеркавання штатнай колькасці ў іншых службах. Асаблівая ўвага будзе ўдзелена навучанню асабовага складу.

Іван Кубракоў даручыў сканцэнтраваць намаганні на далейшым удасканаленні заканадаўства ў сферы барацьбы з кіберзлачыннасцю і махлярствамі ў цэлым, актыўней праводзіць прафілактычную работу, асабліва з пажылымі.

Як праінфармавалі ў ведамстве, пастаўленая міністрам у пачатку года задача па абароне грамадзян пажылога ўзросту ад махляроў дае свае вынікі. За гэты час практычна на трэць знізілася колькасць пажылых людзей, якія пацярпелі ад злачыннага падману. Сёння фіксуюцца толькі адзінкавыя факты тэлефонных афер, звязаных з непраўдзівымі паведамленнямі аб пацярпелых у ДТЗ сваяках, у той час як у мінулым годзе іх было амаль 900.

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Рэгіёны

Жыллёва-спартыўны комплекс для моладзі. Як у аграгарадку сустракаюць выпускнікоў

Жыллёва-спартыўны комплекс для моладзі. Як у аграгарадку сустракаюць выпускнікоў

Інтэрнат у аграгарадку Вялікая Рагозніца ўступіў у эксплуатацыю зусім нядаўна.

Грамадства

Якія змены чакаюць нас налета ў новым Працоўным кодэксе

Якія змены чакаюць нас налета ў новым Працоўным кодэксе

Водпуск для дысертацыі, вольныя гадзіны для шматдзетных і дыстанцыйная работа.

Здароўе

Пнеўманія пасля COVІD-19 развіваецца ў 3-5%, пасля грыпу — у 30%!

Пнеўманія пасля COVІD-19 развіваецца ў 3-5%, пасля грыпу — у 30%!

Факты для тых, хто сумняваецца, прышчапляцца ці не.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Рыбам давядзецца вырашаць сур’ёзныя сямейныя праблемы.