Агенцтва Bloomberg паведаміла, што амерыканская кампанія SpaceX, якую ўзначальвае бізнэсмэн Ілан Маск, заключыла першы кантракт з касмічнымі сіламі ЗША для прадастаўлення спадарожнікавай сувязі вайскоўцам з дапамогай сваёй сістэмы Starshield. Пра гэта паведамляе ТАСС.
Паводле інфармацыі агенцтва, у SpaceX ёсць яшчэ 15 кампаній-канкурэнтаў у атрыманні кантрактаў ад касмічных сіл ЗША, адной з якіх з’яўляецца Viasat.
Пагадненне паміж SpaceX і Пентагонам, разлічанае на год, было заключана 1 верасня. Сума кантракту складзе $70 млн.
Раней Ілан Маск заявіў, што SpaceX стварае сетку Starshield, якая будзе знаходзіцца пад кантролем урада ЗША.
Прэв’ю: unsplash.com
Інтэрнат у аграгарадку Вялікая Рагозніца ўступіў у эксплуатацыю зусім нядаўна.
Водпуск для дысертацыі, вольныя гадзіны для шматдзетных і дыстанцыйная работа.
Факты для тых, хто сумняваецца, прышчапляцца ці не.
Рыбам давядзецца вырашаць сур’ёзныя сямейныя праблемы.