Старшыня Брэсцкага аблвыканкама Юрый Шулейка нацэліў Баранавічы і Пінск актывізаваць працу ў сферы прамысловасці і па прыцягненні інвестыцый, паведамляе БелТА.
На пасяджэнні Брэсцкага аблвыканкама сёння разгледзелі пытанне аб выкананні мерапрыемстваў па сацыяльна-эканамічным развіцці Баранавічаў і Пінска на 2021-2025 гады. «Баранавічы і Пінск удзельнічаюць у рэспубліканскай праграме развіцця гарадоў 80+. Аднак заданні па некаторых ключавых паказчыках не выконваюцца», — завастрыў увагу старшыня Брэсцкага аблвыканкама.
У прыватнасці, у праграму сацыяльна-эканамічнага развіцця Баранавічаў на 2021-2025 гады ўключана 70 інвестыцыйных праектаў, з іх выкананы 19, у стадыі рэалізацыі знаходзяцца 45. Напрыклад, над развіццём вытворчасці працуюць ААТ «Гандальмаш», «Баранавіцкі аўтаагрэгатны завод», «Бархім», «558-ы авіяцыйны рамонтны завод» і іншыя прадпрыемствы горада, у тым ліку прыватнай формы ўласнасці. У горадзе ў студзені-ліпені гэтага года створана 75 новых камерцыйных арганізацый (у тым ліку 15 — у сферы прамысловасці). Іх колькасць павялічылася больш чым на чвэрць у параўнанні з такім жа перыядам 2022-га.
Таксама ў Баранавічах робяць стаўку на стварэнне індустрыяльнага парку (філіяла Брэсцкага навукова-тэхналагічнага парку). Мэта — прыцягнуць інвестараў, накіраваных на рэалізацыю імпартазамяшчальных, інавацыйных праектаў. У канцы гэтага года плануецца пачаць падрыхтоўчы этап будаўніча-мантажных работ, а з сярэдзіны 2024-га — асноўны. Арыентыровачна ў індустрыяльным парку чакаецца стварэнне 300 рабочых месцаў. Патэнцыйныя інвестары ўжо праяўляюць цікавасць да праекту.
Юрый Шулейка адзначыў, што ў Баранавічаў ёсць патэнцыял для больш эфектыўнага развіцця. Губернатар нацэліў больш актыўна шукаць новыя інвестыцыйныя праекты, прыцягваць капітал звонку. Ён падкрэсліў, што ўзровень зарплаты, прамысловасць і інвестыцыі — гэта аснова.
«Калі казаць у цэлым аб сацыяльна-эканамічным развіцці Пінска з пачатку пяцігодкі, то ёсць пэўныя станоўчыя вынікі. Але разам з тым ёсць і адмоўныя вынікі ў выкананні даведзеных паказчыкаў, — распавёў старшыня Пінскага гарвыканкама Валерый Рабкавец. — Інвестыцыйны партфель горада налічвае 72 інвестпраекты, у тым ліку 19 у вытворчай сферы». За восем месяцаў гэтага года ў Пінску створана 45 новых камерцыйных арганізацый, у тым ліку шэсць — у прамысловасці.
Асноўныя праекты ў гэтым годзе звязаны з арганізацыяй вытворчасці акумулятарных батарэй, павелічэннем аб’ёму выпуску фанеры, засваеннем вытворчасці новай лінейкі механічных прэсаў, развіццём мэблевай вытворчасці, будаўніцтвам прадпрыемства па вытворчасці зліткаў монакрышталічнага крэмнію. Вядзецца работа па рэалізацыі новых інвестпраектаў з тэрмінамі рэалізацыі ў 2024-м і наступныя гады.
Старшыня Брэсцкага аблвыканкама нацэліў і пінчукоў на больш актыўную працу ў сферы прамысловасці і па прыцягненні інвестыцый. Юрый Шулейка падкрэсліў, што ад эфектыўнасці эканомікі залежыць фінансаванне сацыяльнай сферы.
Прэв’ю: БелТА
Інтэрнат у аграгарадку Вялікая Рагозніца ўступіў у эксплуатацыю зусім нядаўна.
Водпуск для дысертацыі, вольныя гадзіны для шматдзетных і дыстанцыйная работа.
Факты для тых, хто сумняваецца, прышчапляцца ці не.
Рыбам давядзецца вырашаць сур’ёзныя сямейныя праблемы.