Вы тут

Памёр акцёр Майкл Гэмбан, які сыграў Дамблдора ў фільмах пра Гары Потэра


Брытанскі і ірландскі акцёр Майкл Гэмбан памёр на 83-м годзе жыцця, паведамляе выданне The Guardian.


Інфармацыю пра смерць акцёра распаўсюдзіла яго сям’я. Па словах жонкі Майкла Гэмбана, ён памёр у бальніцы пасля прыступу пнеўманіі. «Мы просім вас паважаць нашу прыватнасць у гэты балючы час і дзякуем вам за вашы паведамленні падтрымкі і любові», — перадае газета заяву ўдавы акцёра.

Шырокую вядомасць Майклу Гэмбану прынесла роля чараўніка Альбуса Дамблдора ў фільмах пра Гары Потэра. Таксама ён запомніўся гледачам па работах у такіх карцінах, як «Kingsman: Залатое кальцо», «Сонная Лагчына», «Кароль гаворыць», «Дзіўная лёгкасць» і іншых. Майкл Гэмбан чатыры разы станавіўся ўладальнікам тэлепрэміі BAFTA як лепшы акцёр.

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Рэгіёны

Жыллёва-спартыўны комплекс для моладзі. Як у аграгарадку сустракаюць выпускнікоў

Жыллёва-спартыўны комплекс для моладзі. Як у аграгарадку сустракаюць выпускнікоў

Інтэрнат у аграгарадку Вялікая Рагозніца ўступіў у эксплуатацыю зусім нядаўна.

Грамадства

Якія змены чакаюць нас налета ў новым Працоўным кодэксе

Якія змены чакаюць нас налета ў новым Працоўным кодэксе

Водпуск для дысертацыі, вольныя гадзіны для шматдзетных і дыстанцыйная работа.

Здароўе

Пнеўманія пасля COVІD-19 развіваецца ў 3-5%, пасля грыпу — у 30%!

Пнеўманія пасля COVІD-19 развіваецца ў 3-5%, пасля грыпу — у 30%!

Факты для тых, хто сумняваецца, прышчапляцца ці не.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Рыбам давядзецца вырашаць сур’ёзныя сямейныя праблемы.