Чатыры чалавекі заблукалі ў лясах Беларусі за суткі, паведамляе БелТА.
27 верасня ў 13.38 паступіла паведамленне аб пенсіянерцы 1954 года нараджэння, якая знікла ў лясным масіве каля аграгарадка Малая Вядрэнь Чашніцкага раёна. Для пошукаў прыцягнулі тры адзінкі тэхнікі і пяць чалавек, з іх дзве адзінкі тэхнікі і тры работнікі МНС. У 14.15 ратавальнікі знайшлі жанчыну, у медыцынскай дапамозе яна не мела патрэбы.
У гэты ж дзень у 14.10 ратавальнікам паведамілі, што ў лесе каля вёскі Ільічоўка Віцебскага раёна зніклі мужчына і жанчына. Для пошукавых работ задзейнічалі адну адзінку тэхнікі і двух работнікаў МНС. У 16.07 ратавальнікі знайшлі зніклых.
Акрамя таго, у 21.39 паступіла паведамленне аб зніклым у лясным масіве каля пасёлка Цешам’е Быхаўскага раёна пенсіянеры 1941 года нараджэння. Для яго пошукаў задзейнічалі дзве адзінкі тэхнікі і шэсць чалавек, з іх адна адзінка тэхнікі і тры работнікі МНС. У 23.25 работнікі МНС знайшлі зніклага пенсіянера.
Прэв’ю: БелТА
Інтэрнат у аграгарадку Вялікая Рагозніца ўступіў у эксплуатацыю зусім нядаўна.
Водпуск для дысертацыі, вольныя гадзіны для шматдзетных і дыстанцыйная работа.
Факты для тых, хто сумняваецца, прышчапляцца ці не.
Рыбам давядзецца вырашаць сур’ёзныя сямейныя праблемы.