Вы тут

БДУ падняўся ў рэйтынгу Times Higher Education (THE)


Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт на працягу дзевяці гадоў застаецца адзінай з айчынных ВНУ, якая ўваходзіць у гэты рэйтынг. Паводле апублікаванага 27 верасня юбілейнага дваццатага выпуску Times Higher Education, БДУ з катэгорыі 1501+ перайшоў у катэгорыю 1201+.


Усяго ў рэйтынг уключаны 1904 ВНУ з каля 30 тысяч дзеючых. Для таго, каб трапіць у ранжыраваную сістэму, у ВНУ павінна быць не менш як 1000 публікацый у міжнароднай рэфератыўнай базе даных за 2018-2022 гады пры выкананні нормы выдання 150 работ за год. Пры гэтым 769 універсітэтаў знаходзяцца ў статусе «прэтэндэнта» на ўключэнне ў рэйтынг. Сярод іх шэсць беларускіх ВНУ: БДУІР, БДМУ, Універсітэт грамадзянскай абароны МНС, ГДУ імя Ф.Скарыны, Гродзенскі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт і Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы. 

Як патлумачылі ў прэс-службе БДУ, для ацэньвання ўніверсітэтаў рэйтынг выкарыстоўвае пяць груп крытэрыяў: «Даследчае асяроддзе», «Якасць даследаванняў», «Адукацыйная дзейнасць», «Міжнароднае супрацоўніцтва» і «Прамысловыя інавацыі». У новым юбілейным выпуску крытэрыі ацэнкі былі перапрацаваны, замест 13 індыкатараў сталі выкарыстоўваць 18, а таксама аптымізавалі формулы разліку. БДУ атрымаў высокія ацэнкі па індыкатарах інтэрнацыяналізацыі — ацэнка долі замежных навучэнцаў вырасла з 71 да 77 балаў, а таксама палепшыў некаторыя іншыя паказчыкі, што дазволіла ўніверсітэту заняць больш высокую пазіцыю.

У тройку лідараў рэйтынгу ўвайшлі Універсітэт Оксфарда, Стэнфардскі ўніверсітэт і Масачусецкі тэхналагічны інстытут. Сярод краін-суседзяў Беларусі ў рэйтынгу самыя высокія пазіцыі займаюць расійскія ўніверсітэты, у тым ліку МДУ імя М.В. Ламаносава, Маскоўскі фізіка-тэхнічны інстытут і Санкт-Пецярбургскі політэхнічны ўніверсітэт Пятра Вялікага.

Разам з Шанхайскім і QS рэйтынгамі THE уваходзіць у вялікую тройку самых аўтарытэтных сусветных рэйтынгаў. Усяго БДУ прадстаўлены ў дзевяці глабальных рэйтынгах універсітэтаў свету, уключаючы QS з 387 месцам, у 12 прадметных рэйтынгах, у тым ліку і ў прадметным шанхайскім рэйтынгу па фізіцы, а таксама ў розных тэматычных і спецыялізаваных рэйтынгах.

Надзея НІКАЛАЕВА

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Што важна ўлічваць пры выбары пухавіка

Што важна ўлічваць пры выбары пухавіка

Што ж сёння ў модзе ў дачыненні да пухавікоў? 

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Рыбам давядзецца вырашаць сур’ёзныя сямейныя праблемы.