Вы тут

«Белкніга» распрацавала мабільную старонку сайта


Імклівы рух сучаснага жыцця дыктуе свае правілы: з інфармацыяй трэба разбірацца хутка, на доўгі скролінг стужкі ў сацсетках ды прагляд інтэрнэт-парталаў літаральна не хапае часу. Тым больш каштоўна, калі мабільная старонка сайта ў смартфоне зручная, калі ўсё, што табе цікава і патрэбна, знаходзіш на ёй без затрымак. І, канешне, гэта вельмі важна для інтэрнэтмагазіна, які клапоціцца пра эфектыўную камунікацыю са сваімі наведвальнікамі. «Белкніга» з павагай ставіцца да пакупнікоў, і той, хто хоча з камфортам набываць друкаваныя навінкі, выбіраць аўдыякнігі, купляць вучэбныя дапаможнікі і нават проста азнаёміцца з асартыментам, мае такую магчымасць.


Калі ў пошукавіку ўводзіш «Белкніга», апынаешся на галоўнай, ці, як цяпер прынята яе называць, першай старонцы сайта. Добра знаёмы лагатып і белыя літары назвы высвечваюцца на салатавым фоне, прыемным для вачэй. Здаецца, якая розніца, колер ды колер, але нават такая дробязь не асэнсоўва¬ецца стваральнікамі дызайна інтэрнэтстаронкі як нешта нязначнае. І гэта, канешне, лагічна і правільна: у рабоце з чалавекам, з пакупніком няма дробязей. 

У верхняй частцы першай мабільнай старонкі «Белкнігі» змяняюць адна адну прэзентацыйныя карцінкі, «вопраткі» новых выданняў: у магазіне разумеюць, што інтэрнэт-карыстальнік перш за ўсё зацікавіцца новымі кнігамі, праектамі, актуальнымі скідкамі на тавары. Менавіта таму ў гэтых бягучых карцінках, якія і сам можаш лёгка прагартаць, прадстаўлена найлепшае, важнае. 

І ў першую чаргу ў падборцы рэпрэзентавана выданне, прысвечанае Хатыні. Трагічная гісторыя беларускага народа, аб ёй, несумненна, павінны ведаць не толькі дарослыя, вопытныя, але і маладыя людзі, дзеля якіх — прасунутых, дапытлівых, кемлівых — сёння працуюць пісьменнікі, навукоўцы, кнігавыдаўцы, дзеля якіх ажыццяўляе сваю дзейнасць той жа інтэрнэт-магазін «Белкнігі». Заходзь на сайт, глядзі, знаёмся з важнымі, значнымі менавіта для цябе рэчамі. 

Кніга «Хатынь», выдадзеная да 80-годдзя з дня вялікага гора маленькай вёскі, выглядае як выразны набат, як сведка памяці людзей, што перажылі страшэнныя пакуты і загінулі ў пажары. Званы, каміны, агонь у чорнай раме на вокладцы кнігі — і немагчыма не пранікнуцца адразу ж адчуваннем той трагедыі, немагчыма застацца абыякавым да яе. Успамінаюцца радкі Анатоля Вярцінскага: «Вы чулі, як у Хатыні звоняць каміны? Кроў у жылах стыне, як слухаеш тыя званы...» І новае выданне «Хатынь» моцнае, і невыпадкова яно адкрывае шэраг навінак «Белкнігі». 

А за ім — «Памяць народа. Хроніка Мінскага гета». Новыя сведчанні аб катастрофе, у якой загінулі ў пакутах людзі, звычайныя жыхары Мінска, загнаныя нямецка-фашысцкімі захопнікамі ў гета. Нават слова гэтае гучыць дзіка, але жудасную гісторыю катаванняў сваіх землякоў павінен сёння ведаць кожны чалавек у Беларусі. Кніга выйшла ў выдавецтве «Народная асвета», і вельмі важна, што асветніцкая місія выконваецца, што моладзь мае магчымасць даведвацца з сур’ёзных крыніц аб тагачасных страшных падзеях. 

Працягвае важную тэму выданне «Генацыд беларускага народа. Лагеры смерці». Кніга для гісторыкаў, навукоўцаў, супрацоўнікаў музеяў, даследчыкаў, выкладчыкаў, але яна будзе карысна ўсім, хто хоча зразумець, як увогуле магло такое адбывацца з людзьмі ў дваццатым стагоддзі, калі, здавалася б, тэхнічны прагрэс, развіццё вытворчасці... Не, знайшліся тыя, хто быў нацэлены на знішчэнне людзей, хто паставіў вынішчэнне народа на жахлівы канвеер. На такое нельга забывацца, і сам факт, што «Белкніга» прапануе наведвальнікам у інтэрнэт-магазіне перш за ўсё не забаўляльны кантэнт, а сур’ёзныя сацыяльна значныя выданні, вельмі правільна і каштоўна. 

У падборцы навінак, канешне, ёсць месца і для знаёмства інтэрнэт-карыстальнікаў з лічбавымі фарматамі любімых беларускіх твораў. Так, «Белкніга» прапануе праект «Чытанка», у межах якога кожны можа паслухаць мастацкую літаратуру ў якаснай агучцы. Смартфон, дарэчы, зручная прылада, каб з яго дапамогай апынуцца ў свеце жывога, мілагучнага роднага слова, і «Чытанка», без сумнення, знойдзе сваіх прыхільнікаў, аматараў беларускай прозы, паэзіі, драматургіі. 

Цікавая рубрыка «Найлепшыя прапановы» чакае наведвальнікаў мабільнай «Белкнігі», якія паскроляць першую старонку інтэрнэт-магазіна. Прыгожае выданне для дзяцей — «Азбука ў малюнках». Яе аўтары Аляксей Солахаў і Дар’я Губар прапануюць самым маленькім патэнцыяльным чытачам пазнаёміцца з літарамі. Мастак Наста Ткачова робіць сапраўды шыкоўныя рэчы, і, несумненна, не толькі хлопчыкі і дзяўчынкі, але і іх бацькі, зацікаўленыя ў адукацыі сваіх дзяцей, а таксама выхавальнікі ў дзіцячых садах ацэняць шматлікія малюнкі з назвамі на кожны гук беларускай фанетычнай сістэмы. Дапамагчы дашкольнікам і малодшым школьнікам засвоіць гукі і склады, развіць маўленне, памяць і мысленне імкнуцца аўтары кнігі, а выдавецтва «Народная асвета» ім у гэтым спрыяе. 

Наступнай навінкай «Белкнігі» ў азначанай рубрыцы з’яўляецца раман «По¬дых навальніцы» класіка беларускай літаратуры дваццатага стагоддзя Івана Мележа. Гэта, вядома, другая частка «Палескай хронікі», у якой, як адзначаецца ў сучаснай анатацыі да кнігі, «пісьменнік працягвае разгортваць апавядальную плынь, якую можна назваць сагай пра Палессе і параўнаць з творамі Галсуорсі, Фолкнера, Гарсія Маркеса». Выдатна, што такое прыгожае выданне Івана Мележа можна лёгка набыць у інтэрнэт-магазіне. 

Цудоўная кніга ёсць сярод «Найлепшых прапаноў» і для аматараў выяўленчага мастацтва. Гаворка ідзе, канешне, пра сумесны праект выдавецтва «Беларусь» і Нацыянальнага мастацкага музея Беларусі. «Белкніга» прапануе выданне «Віктар Грамыка», прысвечанае творчасці славутага беларускага мастака, 100-годдзе якога святкуецца сёлета. Аўтар кнігі Барыс Крэпак, вядомы мастацтвазнаўца, арт-крытык, распавядае пра жыццё і творчы шлях Віктара Грамыкі, прычым тэкст друкуецца на беларускай, рускай і англійскай мовах. І дэманструюцца творы мастака, яго неверагодныя пейзажы і сюжэтна-тэматычныя карціны. Гэта сапраўдны падарунак для ўсіх, хто любіць беларускі жывапіс. 

Працягваючы навігацыю па сайце «Белкнігі», чытачы, якія мэтанакіравана (а нават і выпадкова) трапілі ў мабільны магазін, зразумела, паглядзяць і агульны каталог. Ён размешчаны ў звычайным і зручным для пошуку левым верхнім кутку старонкі. У каталозе прадстаўлена найперш беларуская літаратура, рубрыкацыя ж тут зроблена ўвогуле выдатна. Звяртае на сябе ўвагу ўкладка «Бізнес-літаратура», разгарнуўшы якую наведвальнік апынецца ў свеце менеджменту і маркетынгу, рэкламы і піяру, фінансаў і прадпрымальніцтва, эканомікі і бізнес-псіхалогіі. Несумненна, кнігі зацікавяць спецыялістаў, і не толькі. Для чытачоў, якія імкнуцца развівацца, самаўдасканальвацца, у азначанай рубрыцы ёсць пэўны шэраг новых выданняў. 

Дарэчы, ідэя развіцця і асабістага росту чалавека вельмі яскрава прасочваецца ў падборцы дзіцячай літаратуры, спасылка на якую размешчана ў каталозе «Белкнігі» адразу за бізнес-выданнямі. Цікавосткі для малых, гульнявыя кнігі, карыснае чытво для бацькоў, дзіцячыя энцыклапедыі і казкі — усё гэта сабрана тут, і кожны зможа знайсці выданні па сваім гусце і ўласным запыце. 

Рубрыка «Хатні свет», што лагічна, ідзе наступнай, і яна вельмі разнастайная па кантэнце. Сярод выданняў, якія прапаноўвае наведвальнікам інтэрнэт-магазін, ёсць нямала пра будаўніцтва, мэблю, упрыгожванне дамоў і лецішчаў, а таксама шырокі спектр кніжак па кулінарным майстэрстве, у тым ліку рэцэпты экзатычных страў кітайскай і японскай кухні, аматараў якой шмат і ў Беларусі. І, безумоўна, з улікам таго, што здаровы лад жыцця — гэта сёння добры трэнд, асабліва ў моладзі, да папярэдняй рубрыкі лагічна прымыкае па змесце «Прыгажосць. Спорт. Харчаванне». Кнігі пра фітнес, літаратура па дыеталогіі (ёсць нават «Творчая дыета»), дапаможнікі па модзе будуць, зразумела, цікавымі і карыснымі для дзяўчат і хлопцаў, якія мараць ісці ў авангардзе сучасных тэндэнцый, а таксама для чытачоў старэйшага пакалення, якія імкнуцца заставацца на актуальнай хвалі. 

Але трэнд на розум, душэўную прыгажосць, высокую духоўнасць — гэта тое сапраўднае, што ніколі не выходзіць з моды. І таму заканамерна і зразумела, што ў інтэрнэт-магазіне «Белкнігі» ў спецыяльным раздзеле каталога прадстаўлены «Культура і мастацтва». Шматлікія кнігі тут, асвятляючы розныя бакі культурнага жыцця, звяртаючы ўвагу наведвальнікаў на выяўленчае мастацтва і дызайн, спалучаюць грунтоўны змест з добрым візуалам. Пазнавальныя і рэкрэатыўныя тэксты, як няцяжка здагадацца, разлічаны на самых розных пакупнікоў. Дарэчы, спектр вельмі шырокі. Хтосьці зацікавіцца выданнямі сусветна знакамітых мастакоў, напрыклад, Леанарда да Вінчы, Вінсэнта Ван Гога, чые запісы, нататкі, пісьмы, каментарыі, дадзеныя ад першай асобы, дазволяць аматарам выяўленчага мастацтва апынуцца ў святая святых творцы, у яго духоўнай майстэрні. А для прыхільнікаў авангарда адразу два выданні Казіміра Малевіча, значнай постаці ў рускім і савецкім мастацтве першай паловы дваццатага стагоддзя. 

«Літаратура на замежных мовах. Лінгвістыка» працягвае цікавую і карысную падборку каталога інтэрнэт-магазіна. Шмат дапаможнікаў па англійскай мове ў адпаведнасці з узроўнем ведаў патэнцыяльнага пакупніка. Для дзяцей і дарослых, для спецыялістаў і аматараў, прафесіяналаў і тых, хто проста жадае, як кажуць, «пракачаць» свае «скілы» ў валоданні замежнай мовай. Іспанская, італьянская, нямецкая, французская — карысныя кнігі, вучэбныя дапаможнікі, дадатковая літаратура па гэтых замежных мовах прадстаўлена ў каталозе «Белкнігі». Не абышлі ўвагай запыты тых пакупнікоў, хто самаўдасканальваецца ў вывучэнні моў краін Азіі. Асабліва цікава, што шматлікія выданні падраздзела належаць аўтарам, якія з’яўляюцца носьбітамі кітайскай, карэйскай, японскай мовы. Фэн Цзіцай «Дзівакі. Кніга для чытання на кітайскай мове з перакладам», Лі Сяоці «Курс кітайскай мовы. Падручнік. Пачатковы ўзровень», Юн Чывон «Карэйская мова. Курс для самастойнага чытання для пачаткоўцаў», Ін Сун Чун «Карэйская мова на пальцах», Каоры Хаконэ «Японскія іерогліфы для пачаткоўцаў» — усё можна набыць адпаведна свайму моўнаму ўзроўню і зацікаўленням, проста прагартаўшы падборку выданняў. 

Наведвальнікаў любога інтэрнэтмагазіна заўжды прывабліваюць акцыі ды ўсялякія «сэйлы». У «Белкнізе» гэта добра разумеюць, таму пад спасылкай на каталог размешчана спецыяльная рубрыка «Акцыі». Тут анансуюцца скідкі ў 15% пад агульнай назвай «Вераснёўскія будні» на выданні «Народнай асветы». Верасень яшчэ не скончыўся, таму патэнцыяльныя пакупнікі маюць добрую магчымасць ускочыць у апошні вагон і скарыстацца выдатнай прапановай «Белкнігі». 

Вельмі каштоўна, што інфармацыйныя тэхналогіі і ўвогуле развіццё гаджэтаў вызваляюць час кожнаму карыстальніку, робяць штодзённае жыццё больш камфортным, палягчаюцць той самы «шопінг». Удвая лепш, што набываць праз смартфон, закідваючы патрэбныя табе рэчы ў электронны кошык, можна не толькі прадукты, тэхніку, адзенне, абутак, але і кнігі. Выдатна, што інтэрнэт-магазін «Белкнігі» не адстае ад перадавых тэндэнцый і па-сапраўднаму спрыяе духоўнаму развіццю сучаснага чалавека. 

Марына ЛЕБЕДЗЕВА

Прэв’ю: pixabay.com


Праект створаны пры фінансавай падтрымцы ў адпаведнасці з Указам Прэзідэнта № 131 ад 31 сакавіка 2022 года.

Выбар рэдакцыі

Гараскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

У пачатку тыдня да Ракаў могуць падступна падкрасціся трывогі і сумневы.

Здароўе

Як працуюць санаторныя школы-інтэрнаты для дзяцей, хворых на скаліёз?

Як працуюць санаторныя школы-інтэрнаты для дзяцей, хворых на скаліёз?

Па статыстыцы на пяць хворых дзяўчынак прыходзіцца толькі адзін хлопчык.

Рэгіёны

У якіх ўмовах працавалі медыкі ў гады вайны?

У якіх ўмовах працавалі медыкі ў гады вайны?

Подзвіг ваенурачоў адлюстроўвае выстава Брэсцкага абласнога краязнаўчага музея.

Грамадства

Што трэба ведаць тым, хто адпачывае каля вадаёмаў

Што трэба ведаць тым, хто адпачывае каля вадаёмаў

Нават пры наяўнасці на пляжы ратавальнай станцыі не варта грэбаваць элементарнымі правіламі бяспекі.