Вы тут

Дажджы і парывісты вецер чакаюцца ў Беларусі 3 кастрычніка


Дажджы і парывісты вецер чакаюцца ў Беларусі 3 кастрычніка. Пра гэта паведамляе БелТА са спасылкай на Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.


У аўторак будзе воблачна з праясненнямі. Ноччу і раніцай на большай частцы тэрыторыі, днём пераважна па паўночна-ўсходняй палове пройдуць дажджы. У начныя і ранішнія гадзіны ў асобных раёнах згусціцца слабы туман. Вецер паўднёва-заходні 4-9 м/с, удзень парывы ўзмоцняцца да 14 м/с, а месцамі — да 15-20 м/с.

Тэмпература паветра ўначы будзе ад плюс 3 градусаў па паўднёвым усходзе да плюс 14 градусаў па захадзе. Днём паветра прагрэецца да 20-25 градусаў, а па паўночна-ўсходняй палове месцамі — да 16-19 градусаў.

Прэв’ю: pixabay.com

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Што важна ўлічваць пры выбары пухавіка

Што важна ўлічваць пры выбары пухавіка

Што ж сёння ў модзе ў дачыненні да пухавікоў? 

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Рыбам давядзецца вырашаць сур’ёзныя сямейныя праблемы.