Вы тут

Жыллё для шматдзетных і арэнднае


У прыватнасці, аб выніках забеспячэння жыллём шматдзетных сем'яў сталіцы расказала начальнік упраўлення жыллёвай палітыкі Мінгарвыканкама Алена Лукашэвіч.


Фота: БелТА

Дынамічна зніжаецца чарга шматдзетных сем'яў на будаўніцтва жылля ў сталіцы. Цяпер у гэтай чарзе стаяць 4374 шматдзетныя сям'і, з іх сталі на ўлік сёлета 652. Як адзначыла Алена Лукашэвіч, доўгія гады гэтая колькасць складала 1—1,3 тысячы сем'яў.

«Сёння 2628 шматдзетных сем'яў паляпшаюць жыллёвыя ўмовы, 1288 адмовіліся ад прапанаваных варыянтаў паляпшэння жыллёвых умоў», — удакладніла начальнік упраўлення жыллёвай палітыкі Мінгарвыканкама.

Сярод распаўсюджаных прычын адмовы — незадаволенасць раёнам будаўніцтва жылля. Да нядаўняга часу вострай праблемай для шматдзетных сем'яў была абавязковая купля паркавальнага месца пры набыцці кватэры. Цяпер гэта праблема вырашылася. Амаль 70 працэнтаў шматдзетных сем'яў, якія ўжо маюць ва ўласнасці жыллё, не маюць сродкаў на даплату для будаўніцтва поўнагабарытнай кватэры па нарматыве, паколькі дзяржпадтрымка даецца за вылікам памеру існуючай уласнасці.

Паводле слоў Алены Лукашэвіч, шматдзетныя сем'і паляпшалі жыллёвыя ўмовы шляхам долевага будаўніцтва ў Мінску, Смалявічах і іншых гарадах з насельніцтвам да 20 тысяч чалавек, забяспечваліся сацыяльным жыллём, ім таксама былі прададзены кватэры ў Мінску і Смалявічах. «Найбольш папулярны продаж. Людзі з задавальненнем згаджаюцца на ўжо гатовыя кватэры. Гэта дазволіла нам накіраваць на паляпшэнне жыллёвых умоў 1064 сям'і, на гэтыя мэты выкарыстана 1190 кватэр, паколькі вялікім сем'ям з колькасцю больш за дзевяць-дзесяць чалавек прадастаўлялася па дзве кватэры», — растлумачыла начальнік упраўлення жыллёвай палітыкі Мінгарвыканкама.

Як вынік — Мінгарвыканкам перавыканаў прагнозны паказчык. За справаздачны перыяд стаяла задача забяспечыць жыллём 1 тысячу шматдзетных сем'яў. На сёння фактычнае выкананне складае 106,4 працэнта. «Работа ў гэтым напрамку будзе прадоўжана. Да канца года мы ўвядзём яшчэ каля 1 тыс. кватэр, будзем аддаваць шматдзетным сем'ям», — сказала Алена Лукашэвіч.

У 2023 годзе ўстойлівым попытам у сталіцы карысталася арэнднае жыллё. Як растлумачыла Алена Лукашэвіч, у адпаведнасці з заканадаўствам 60 працэнтаў усяго вызваленага або пабудаванага арэнднага жылля даецца чаргавікам агульнай групы, 10 працэнтаў накіроўваецца на забеспячэнне жыллём ваеннаслужачых дзяржаўных органаў і 30 працэнтаў выдзяляецца для патрэб першачарговых катэгорый па месцы працы. На сёння першачаргавікам у сталіцы ўжо дадзена 55 жылых памяшканняў, 85 кватэр выдзелена чаргавікам па месцы працы і 80 кватэр аддадзена для патрэб чаргавікоў агульнай чаргі.

Начальнік упраўлення жыллёвай палітыкі Мінгарвыканкама заўважыла, што ажыццяўляецца будаўніцтва 147 новых арэндных кватэр у жылых дамах у мікрараёне Сокал і на вул. Акадэміка Купрэвіча.

Расказваючы аб тым, якіх вынікаў удалося дасягнуць у рабоце па паляпшэнні жыллёвых умоў чаргавікоў Мінска, як тых, хто стаіць на ўліку па месцы жыхарства ў адміністрацыях раёнаў, так і тых, хто стаіць на такім уліку па месцы працы або службы, Алена Лукашэвіч падкрэсліла, што ў прыярытэце дзяржаўнай увагі працягваюць заставацца шматдзетныя сем'і і ваенныя. Зыходзячы з гэтага, і адбывалася размеркаванне жылых памяшканняў.

Так, у аб'ектах Мінска для чаргавікоў адміністрацый раёнаў была прадугледжана 1371 кватэра, у малых гарадах і Смалявічах — 188 кватэр. Па месцы работы ў дзяржаўных органах, на прадпрыемствах і ў арганізацыях сталіцы атрымалі магчымасць пабудаваць жыллё 495 сем'яў, у Смалявічах — 88 работнікаў прадпрыемстваў і арганізацый Мінска.

Паводле БелТА

Выбар рэдакцыі

Культура

Чым сёлета будзе адметны фестываль песні і паэзіі ў Маладзечне?

Чым сёлета будзе адметны фестываль песні і паэзіі ў Маладзечне?

Арганізатары і ўдзельнікі свята запэўніваюць — знайсці сабе адпачынак па душы зможа кожны.

Экалогія

У Беларусі пабудуюць 30 рэгіянальных смеццеперапрацоўчых заводаў

У Беларусі пабудуюць 30 рэгіянальных смеццеперапрацоўчых заводаў

Агульная плошча звалак у Беларусі займае каля 4 тысяч гектараў. 

Грамадства

Ірына Даўгала: Сям’я для беларусаў застаецца найвышэйшай каштоўнасцю

Ірына Даўгала: Сям’я для беларусаў застаецца найвышэйшай каштоўнасцю

«Сям’я закладвае ў чалавеку мараль, здольнасць спраўляцца з выпрабаваннямі, патэнцыял для развіцця, яна навучае любові, самаахвярнасці, культуры».