Нацыянальная бібліятэка Беларусі і Нацыянальная бібліятэка Рэспублікі Дагестан ім.Расула Гамзатава заключылі пагадненне аб супрацоўніцтве, паведамілі БелТА ў Міністэрстве культуры.
Цырымонія падпісання адбылася сёння ў Мінску. У падпісанні пагаднення прынялі ўдзел намеснік гендырэктара Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Віктар Пшыбытка і дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Рэспублікі Дагестан ім. Расула Гамзатава Алі Аліеў.
Падчас сустрэчы, якая была арганізавана ў рамках афіцыйнага візіту дэлегацыі Рэспублікі Дагестан у Рэспубліку Беларусь, бакі абмеркавалі шэраг актуальных тэм. Работнікаў нацыянальных бібліятэк цікавіў абмен інфармацыйнымі і культурнымі рэсурсамі, удзел у сумесных канферэнцыях, семінарах, круглых сталах, прэзентацыях. Як адзначаецца, наладжванне такога роду супрацоўніцтва дазволіць захаваць і прымножыць патрыятычныя традыцыі, аказаць узаемную падтрымку ў правядзенні культурных і адукацыйных праграм.
Як падкрэсліваецца, падпісанне пагаднення стала важным крокам у развіцці культурных сувязяў паміж бакамі.
Прэв’ю: БелТА
«Мадэлі жыцця грамадства мы павінны вызначаць самі ў рамках нашай духоўнай славянскай традыцыі».
Высветлілі карэспандэнты «МС».