Вы тут

Ордэнам Маці ўзнагароджаны 227 жыхарак усіх абласцей Беларусі і Мінска


Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 2 кастрычніка падпісаў указ № 309 аб узнагароджанні ордэнам Маці, паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.


За нараджэнне і выхаванне пяці і больш дзяцей узнагароды ўдастоены работніцы з розных сфер дзейнасці. У іх ліку прадстаўніцы прамысловых і аграпрамысловых прадпрыемстваў, будаўнічай галіны, банкаўскага сектара, арганізацый харчовай прамысловасці, транспартнай і турыстычнай сферы, жыллёва-камунальнай, дарожнай, лясной гаспадаркі, спажыўкааперацыі, гандлю і сувязі, устаноў адукацыі, аховы здароўя, культуры, Следчага камітэта, індывідуальныя прадпрымальнікі і хатнія гаспадыні.

Сярод узнагароджаных — акушэрка Бярозавіцкай амбулаторыі ўрача агульнай практыкі Марына Ганага, бухгалтар ААТ «Жабінкаўскі камбікормавы завод» Таццяна Заяц, настаўнік пачатковых класаў Русіноўскай сярэдняй школы Баранавіцкага раёна Алена Хандрыка, заатэхнік-селекцыянер Докшыцкага райаграсэрвісу Марына Кудрашова, аператар машыннага даення малочна-таварнай фермы «Бабровічы» прадпрыемства «Даманавічы-Агра» Калінкавіцкага раёна Кацярына Пахомава, аператар вылічальных машын філіяла «Калінкавіцкі малочны камбінат» ААТ «Рагачоўскі малочна-кансервавы камбінат» Вольга Семянюк, следчы аддзялення Гродзенскага міжраённага аддзела Следчага камітэта Алена Бабко, вядучы спецыяліст па кадрах ААТ «Барысаўжылбуд» Кацярына Крук, прадавец упраўлення па гандлі ААТ «БЕЛАЗ»- кіруючая кампанія холдынгу «БЕЛАЗ-ХОЛДЫНГ» Святлана Мамыка, птушкавод СЗАТ «Агралінк» Вікторыя Бодрос, кіроўца трамвая філіяла «Трамвайны парк» прадпрыемства «Мінсктранс» Ганна Бардзюгова і эканаміст Цэнтра бухгалтарскага ўліку і фінансавага забеспячэння Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя Максіма Танка Інга Дрыгановіч.

Усяго ордэнам Маці ўзнагароджаны 227 жыхарак усіх абласцей Беларусі і Мінска.

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Што важна ўлічваць пры выбары пухавіка

Што важна ўлічваць пры выбары пухавіка

Што ж сёння ў модзе ў дачыненні да пухавікоў? 

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Рыбам давядзецца вырашаць сур’ёзныя сямейныя праблемы.