Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў народ Федэратыўнай Рэспублікі Германія з Днём адзінства, паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што аб’яднанне Германіі ў 1990 годзе стала магчыма дзякуючы атмасферы даверу і канструктыўнага супрацоўніцтва паміж краінамі кантынента.
«Пераход ад супрацьстаяння да дыялогу запатрабаваў тады ад усіх бакоў прыняцця адважных, стратэгічных рашэнняў. На жаль, цяпер Еўрапейскі Саюз праводзіць несамастойную палітыку канфрантацыі ў дачыненні да шэрагу суверэнных дзяржаў. Адзіным інструментам Бруселя з’яўляюцца аднабаковыя меры эканамічнага і палітычнага ціску, якія прама супярэчаць міжнароднаму праву», — звярнуў увагу Прэзідэнт.
Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што падтрымка афіцыйным Берлінам такога курсу наносіць шкоду і абсалютна не адпавядае надзеям двух народаў, выклікае ў Беларусі глыбокае расчараванне і абгрунтаванае непрыманне, асабліва з улікам жудасных падзей і шматлікіх ахвяр на беларускай зямлі пад час Другой сусветнай вайны.
«Праз 100 гадоў з дня ўстанаўлення дыпламатычных адносін Беларусь, як і раней, гатова развіваць супрацоўніцтва з ФРГ на аснове прынцыпаў раўнапраўя і ўзаемнай павагі. Гэта будзе таксама садзейнічаць умацаванню рэгіянальнай бяспекі і стабільнасці», — гаворыцца ў віншаванні.
У гэты святочны дзень кіраўнік дзяржавы пажадаў нямецкаму грамадству міру і ўпэўненасці ў заўтрашнім дні.
Прэв’ю: БелТА
Какававэла і вінаградныя жамерыны.
Рыбам давядзецца вырашаць сур’ёзныя сямейныя праблемы.