Вы тут

У Беларусі пачынаюцца заняткі па мабілізацыйнай гатоўнасці


У Беларусі сёння пачынаюцца заняткі па мабілізацыйнай гатоўнасці, паведамілі БелТА ў прэс-службе Міністэрства абароны.


Галоўная ўвага ўдзяляецца падрыхтоўцы ваеннаабавязаных, якія на спецыяльным зборы даведваюцца аб асновах і парадку дзеянняў у час фарміравання тэрытарыяльных войскаў, падкрэслілі ў Мінабароны. Акрамя таго, ва ўсіх адміністрацыйных раёнах пройдуць тэарэтычныя і практычныя мерапрыемствы з прадстаўнікамі выканкамаў, ваенных камісарыятаў і адміністрацый пунктаў прыёму мабілізацыйных рэсурсаў. Мэтай заняткаў з’яўляецца павышэнне ўзроўню падрыхтоўкі і зладжанасці органаў кіравання тэрытарыяльнай абароны да фарміравання тэрытарыяльных войскаў.

Мерапрыемствы, якімі кіруюць старшыні аблвыканкамаў, праводзяцца кожны год. Гэтыя заняткі прадоўжацца да 6 кастрычніка.

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Што важна ўлічваць пры выбары пухавіка

Што важна ўлічваць пры выбары пухавіка

Што ж сёння ў модзе ў дачыненні да пухавікоў? 

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Рыбам давядзецца вырашаць сур’ёзныя сямейныя праблемы.