У Мінску стартуе турнір развіцця УЕФА з удзелам футбалістаў юнацкіх (U-15) зборных чатырох краін, паведамляе БелТА.
Футбалісты Беларусі ў сваім першым паядынку сустрэнуцца з равеснікамі з Кыргызстана (пачатак гульні ў 16.00). У другім сённяшнім матчы згуляюць каманды Таджыкістана і Расіі (пачатак у 12.00). У другім туры 5 кастрычніка беларусы будуць сапернічаць з таджыкамі, а 8 кастрычніка завершаць спаборніцтвы гульнёй з расійскімі футбалістамі.
Усе матчы пройдуць на натуральным полі комплексу футбольных палёў асацыяцыі «Беларуская федэрацыя футбола» ў Вяснянцы, уваход на трыбуны свабодны. Турніры развіцця УЕФА праводзяцца ў розных краінах Еўропы з 2021 года. Яны даюць магчымасць юным футбалістам атрымаць вопыт міжнародных паядынкаў.
Прэв’ю: БелТА
Какававэла і вінаградныя жамерыны.
Рыбам давядзецца вырашаць сур’ёзныя сямейныя праблемы.