Вы тут

Брэсцкі і віцебскі драмтэатры абмяняюцца гастролямі


Брэсцкі акадэмічны тэатр драмы і Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатр імя Якуба Коласа правядуць абменныя гастролі, паведаміла БелТА спецыяліст па рэкламнай камунікацыі БАТД Кацярына Міхалькевіч.


Першымі гасцявую сцэну апрабуюць віцебскія артысты. Адзін з найстарэйшых тэатральных калектываў краіны выступіць у Брэсце 19-20 кастрычніка. Коласаўскі тэатр прадставіць меладраму «Гісторыя кахання» паводле аднайменнай аповесці Эрыка Сігала ў пастаноўцы заслужанага дзеяча мастацтваў Расійскай федэрацыі Юрыя Пахомава. У вячэрняй праграме таксама камедыя «Фантыкі» паводле п’есы Рэя Куні «Смешныя грошы». Абодва спектаклі ідуць з паметкай «16+». Для дзіцячай аўдыторыі прызначана лірычная казка паводле матываў апавядання Д.Маміна-Сібірака «Шэрая шыйка».

Гастролі ў адказ БАТД у Віцебску запланаваны на 9-10 лістапада. Брэсцкая трупа прадставіць віцябчанам камедыю А. Астроўскага «Праўда — добра, а шчасце лепш» і камедыю-фарс паводле п’есы сучаснага драматурга Аляксандра Кароўкіна «Адчайныя цёткі». На юных гледачоў разлічаны музычны спектакль рэжысёра Дзяніса Фёдарава паводле адной з любімых дзіцячых казак «Царэўна-лягушка».

Сцэна Брэсцкага акадэмічнага тэатра драмы гэтымі днямі таксама пуставаць не будзе: з гастролямі тут выступіць Рэспубліканскі тэатр беларускай драматургіі. Адзін з лідараў сучаснага беларускага тэатра пакажа два свае самыя інтрыгуючыя спектаклі — «Шлюб з ветрам» і «Пачупкі» ў пастаноўцы рэжысёра Яўгена Карняга.

У той час, як у Брэсце будуць выступаць коласаўцы, трупа БАТД адправіцца ў Ніжні Ноўгарад для ўдзелу ў ХІ Расійскім тэатральным фестывалі імя М. Горкага. На форум брастаўчане вязуць адну з самых яркіх сваіх работ — спектакль «Алеся» паводле аповесці А. Купрына ў пастаноўцы галоўнага рэжысёра тэатра Цімафея Ільеўскага.

Дарэчы, прэм’ерная работа рэжысёра — эксцэнтрычная камедыя паводле п’есы М. Гогаля «Жаніцьба» — вылучана на Нацыянальную тэатральную прэмію ў намінацыі «Лепшы спектакль тэатра драмы для вялікай сцэны». У рамках другога этапу рэспубліканскага конкурсу тэатральнага мастацтва спектакль пакажуць 15 лістапада на сцэне Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы.

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Што важна ўлічваць пры выбары пухавіка

Што важна ўлічваць пры выбары пухавіка

Што ж сёння ў модзе ў дачыненні да пухавікоў? 

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Рыбам давядзецца вырашаць сур’ёзныя сямейныя праблемы.